Знайсці
05.03.2023 / 15:3818РусŁacБел

Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька будзе выступаць за зборную Расіі

У Расіі спадзяюцца, што Бадзелька «годна заменіць Аляксандру Касцянюк», якая цяпер выступае за Швейцарыю.

Фота: Ганна Штурман / FIDE

20-гадовая шахматыстка перайшла ў Федэрацыю шахмат Расіі восенню 2021 года, цяпер жа знаходзіцца ў працэсе афармлення расійскага грамадзянства, піша тэлеграм-канал @smartpressport.

«Я буду вельмі рада выступаць за зборную Расіі, гэта адна з наймацнейшых каманд свету, у якую вельмі няпроста трапіць», — заявіла Бадзелька.

Вольга Бадзелька — неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі ў розных узроставых катэгорыях. У складзе зборнай Беларусі выступала на дзвюх шахматных алімпіядах.

20-гадовая Вольга Бадзелька нарадзілася ў Магілёве. Званне гросмайстра атрымала ў 17 гадоў. Апошнія два гады яе рэйтынг вагаецца між 2400 і 2450.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
31
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
10
0
Федзя/адказаць/
06.03.2023
Предатель.
06.03.2023
А я толькі за! Няхай рускамірныя з'язжаюць на духоўную радзіму. Але, замест гэтага, яны насіраюць расею на Беларусі. 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.03.2023
Правильно. Хоть еды нормальной в Москве поест, и награду за свои таланты, без размахивания флагами, и выпендюриванием на мороз при первых же сомнениях.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930