Знайсці
06.03.2023 / 00:595РусŁacБел

Улады ЗША не дазволілі пачаць тэставанне на людзях прылады кампаніі Neuralink Ілана Маска

Амерыканская нейратэхналагічная кампанія, уладальнікам якой з’яўляецца Ілан Маск і якая распрацоўвае імплантаваныя інтэрфейсы «мозг — камп'ютар», сутыкнулася з амерыканскім Упраўленнем па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі.

Выява: pixabay

З моманту свайго заснавання кампанія Neuralink Corporation наняла некалькі вядомых неўролагаў з розных універсітэтаў. Да ліпеня 2019 года кампанія атрымала 158 мільёнаў даляраў фінансавання (з якіх 100 мільёнаў ад Маска) і налічвала 90 супрацоўнікаў. У той час Neuralink абвясціла, што працуе над прыладай, падобнай да швейнай машыны, здольнай імплантаваць у мозг вельмі тонкія (4—6 мкм у шырыню) ніці, і прадэманстравала сістэму, якая счытвае інфармацыю з мозга лабараторнага пацука праз 1500 электродаў. Пачатак эксперыментаў з людзьмі чакаўся ў кампаніі яшчэ ў 2020 годзе, але з тых часоў гэты прагноз быў перанесены на 2023 год.

І цяпер паведамляецца, што ў мінулым годзе агенцтва Міністэрства аховы здароўя ЗША адхіліла заяўку кампаніі на пачатак тэставання на людзях.

Кампанія зрабіла заяўку на тэставанне на людзях у 2022 годзе, але яна была адхілена з-за шматлікіх праблем. Так, TechCrunch распавядае, што «нейронавы шнурок», які фармуе імплант, можа міграваць праз мяккія тканкі мозга. Сама прылада можа перагравацца, імплантаваны акумулятар можа выйсці з ладу, а выдаленне прылады ў выніку няспраўнасці, адмовы або інфекцыі можа пашкодзіць мозг.

Такія асцярогі цалкам рацыянальныя, і гэта звычайная з'ява, калі медыцынскія прылады адхіляюцца праз патэнцыйныя праблемы з бяспекай, якія іх стваральнікі альбо не праверылі належным чынам, альбо спадзяваліся, што рэгулятар іх не заўважыць. Як правіла, у такіх выпадках даследчыкі вяртаюцца да працы і спрабуюць зноў праз год.

Вельмі верагодна, што гэтаксама будзе і з Neuralink. Пры гэтым ёсць сведчанні, што Маск такім павольным тэмпам прагрэсу быў расчараваны.

Цяжка ацаніць прагрэс і няўдачы кампаніі, таму што Neuralink (як і іншыя кампаніі Маска) вядзе даволі схаваную дзейнасць і дзеліцца навінамі толькі ў форме выпадковых, старанна арганізаваных мерапрыемстваў ці прэс-канферэнцый. Але хоць імплант быццам бы працуе, што даказваецца раней прадэманстраваным кампаніяй відэа, дзе малпа з імплантаванай прыладай гуляе ў пінг-понг на камп’ютары пры дапамозе думкі, але пакуль наўрад ці з'яўляецца доказам таго, што тэхналогія гатовая да выпрабаванняў на людзях.

Да таго ж некалькі неўролагаў і публікацый, у тым ліку ў паважаным у навуковым свеце часопісе MIT Technology Review, крытычна ацэньвалі заявы Маска пра Neuralink, назваўшы некаторыя тэхналагічныя абяцанні «вельмі спекулятыўнымі».

Большасць кампаній, якая працуе ў гэтай сферы, рабіла гэта на працягу многіх гадоў (уключна з дазволам рэгулятара на тэставанне і выкарыстанне на людзях), не даючы такіх гучных абяцанняў, як Маск. Гэтая тэхналогія ўяўляе сабой патэнцыйны прарыў для людзей з цяжкімі захворваннямі, але ўвядзенне старонніх прадметаў у мозг вельмі небяспечнае. Кампанія, што хоча займацца такімі сур’ёзнымі рэчамі, як аднаўленне зроку і рухомасці, павінна спачатку даказаць, што імплантаты бяспечныя на базавым узроўні — і менавіта гэтага патрабуе рэгулятар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
шарыкава/адказаць/
06.03.2023
после того, как отправит сам же себя на Марс
1
Bhagawan/адказаць/
06.03.2023
Budzie vielmi niečakana, kalivyjaśnicca, što neurolink niemahčymy.
0
И как тебе после этого?/адказаць/
07.03.2023
ром, ты наверное уже прошел через это раз так осведомлен.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера