Знайсці
04.03.2023 / 18:457РусŁacБел

Гамяльчук паскардзіўся чыноўніку на жудасны смурод з кватэры памерлага суседа. Што яму адказалі?

Дзяржаўная прэса расказвае, з якімі пытаннямі беларусы звяртаюцца да чыноўнікаў падчас асабістых прыёмаў і тэлефонных прамых ліній. Часам яны даволі незвычайныя.

Да намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэя Бараноўскага дазваніўся жыхар абласнога цэнтра. 

Як распавёў мужчына, яго сусед нядаўна памёр. Ён шмат піў і складзіраваў у пакоях кватэры смецце, якое цяпер невыносна смярдзіць. Цяпер дзверы запячатаныя. Сваякі ў спадчыну ўступаць адмаўляюцца, на кватэры шмат даўгоў.

Чыноўнік Бараноўскі спаслаўся на заканадаўства і загадаў цярпець. Ён заявіў, што існуюць санітарныя нормы, таму да вырашэння праблемы будуць прыцягнутыя санслужба і камунальнікі, якія будуць правяраць пад'езд на адпаведнасць нарматывам.

Але ўскрываць кватэру нельга, бо гэта па-ранейшаму прыватная ўласнасць. Калі пройдзе паўгода, і ў спадчыну ніхто не ўступіць, жыллё будзе адчужанае на карысць дзяржавы, тады ў дзяржслужбаў будзе поўнае права навесці ў ім парадак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.03.2023
да сообщить что видел бчб в этой квартире, быстро прибегут и не станут ждать полгода шавки, вскроют
0
ЖНЛ (жизнь незамечательных людей)/адказаць/
05.03.2023
"бо гэта па-ранейшаму прыватная ўласнасць"
эвана как... а мне кореша говорили, что т.н. владельцу квартиры принадлежит только меж обойное просранство
3,14ли с ук и ?
0
Жлобінка/адказаць/
05.03.2023
А калі б там трубу прарвала, таксама "загадалі" б чакаць паўгады?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера