Знайсці
03.03.2023 / 22:391РусŁacБел

Забаранілі прадаваць карамель Love is і некаторыя соусы 

Вядомую карамель Love is, два соусы, цукаты з Тайланда і іншыя тавары забаронена прадаваць у беларускіх крамах, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Дзяржстандарт.

Фота: «Вайлдберыз»

У чорны спіс трапілі вырабы «Дамашнія вафелькі» з малінавай начынкай. Дзяржстандартам падчас праведзеных даследаванняў было выяўлена, што ў іх склад уваходзіць не заяўлены ў маркіроўцы Е124.

Вядомыя фруктовыя лядзянцы з жавальнай цукеркай Love is таксама патрапілі пад забарону. У іх утрымліваюцца тартразін і азарубін, якія не былі пазначаны расійскім вытворцам у складзе.

У вытворчасці рысавага воцату ASA ўжываліся недапушчальныя фарбавальнікі Е102, Е124, Е133.

Яшчэ адзін рысавы воцат PADAM утрымлівае недапушчальны кансервант бензаат натрыю Е211.

Два соусы Paprichi «Востра-салодкі» і «Кісла-салодкі» ўтрымліваюць недапушчальную харчовую дабаўку антыакісляльнік ізааскарбат натрыю Е316.

Забаронена прадаваць у Беларусі і цукаты манга тайландскага вытворцы. У іх склад уваходзяць не заяўленыя ў маркіроўцы фарбавальнікі, сярод якіх Е110 і Е102.

Акрамя таго, на ўпакоўцы не пазначана, што ў прадукце ёсць фарбавальнік, які можа дрэнна ўплываць на актыўнасць і ўвагу дзяцей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.03.2023
Love is,

Любовь это...
это не здесь
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера