Знайсці
03.03.2023 / 17:329РусŁacБел

Аднаго са стваральнікаў «Спутніка V» задушылі ў Маскве

У Маскве забілі аднаго са стваральнікаў вакцыны «Спутник V» Андрэя Боцікава, паведамляе РБК. Справа мае сэксуальны падтэкст.

Фота: Telegram / skmoscowgsu

Навуковец быў забіты падчас сваркі з госцем. Той задушыў навукоўца рэменем. Здарэнне адбылося ў кватэры Боцікава.

Падазраванага, 29-гадовага мужчыну, затрымалі, падчас допыту той, як паведамляе СК, прызнаў сваю віну. Паводле звестак СК, раней затрыманы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за цяжкае злачынства.

Як пішуць расійскія СМІ, забойца зарабляе аказаннем сэксуальных паслуг.

Боцікаў працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Навукова-даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі. Менавіта гэтая навуковая ўстанова да жніўня 2020 года распрацавала вакцыну ад каранавіруса «Спутнік V», якая стала адной з асноўных у Расіі. Боцікаў — суаўтар патэнта на вакцыну. Ён быў у ліку тых навукоўцаў, якія атрымалі ад Уладзіміра Пуціна ўзнагароду за стварэнне прэпарату.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Support Detection /адказаць/
04.03.2023
Максим Дизайнер, бомж московский, ты чего тут забыл? на руской весне не прижился?
1
гомофоб/адказаць/
04.03.2023
Максим Дизайнер, в стране где демагрофическая ситуация крайне опасная нужно вводить уголовные статьи за однополые связи.
05.03.2023
Максим Дизайнер, неужели ты не понимаешь абсурдность всей ситуации в рашке? Там их дума голосует за запрет лгбт, в то время как минимум половина этой же самой думы участвует вот в таких оргиях. Уже молчу про рашистскую идеологию. А у дизайнера фашист и гомофоб все равно беларус.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера