Знайсці
03.03.2023 / 16:44РусŁacБел

Мінскаму тыктокеру за відэа пра «ПВК Родан» далі 10 сутак

Суд Мінскага раёна арыштаваў тыктокера, які здымаў відэа пра «ПВК Родан», на 10 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП), паведамляе «Медыязона».

Сілавікі апублікавалі з затрыманым Артурам Ахмадзі відэа, на якім ён кажа, што размясціў у сваім акаўнце ў тыктоку відэа з сімволікай «ПВК Родан», і гэта відэа набрала 100 тысяч праглядаў, а таксама, што «перасылаў паведамленні з телеграм-канала NEXTA». Міліцэйскае відэа таксама з'явілася ў тыктоку затрыманага.

2 сакавіка, паводле звестак МУС, у Мінску праз сустрэчы прыхільнікаў «ПВК Родан» сілавікі затрымалі 80 чалавек. 1 сакавіка ў Брэсце на сустрэчы прыхільнікаў «ПВК Родан» былі затрыманыя 52 чалавекі. 28 лютага падчас аналагічнай сустрэчы ў Гомелі затрымалі 200 чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера