Гродзенскія мытнікі выявілі ў пасажыраў рэйсавага аўтобуса з Літвы 350 пазалочаных манет на 200 тысяч еўра
Спробу незаконна перавезці праз літоўска-беларускую мяжу больш за 350 пазалочаных інвестыцыйных манет выявілі гродзенскія мытнікі, піша БелТА.
Фота: ДМК
Як расказалі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, двое грамадзян з Украіны і Расіі перасякалі мяжу праз пункт пропуску «Каменны Лог» на рэйсавым аўтобусе Вільня — Мінск. Пад іх адзеннем знойдзена 3,7 кг брытанскіх, аўстралійскіх і паўднёваафрыканскіх інвестыцыйных манет.
Экспертыза ўстанавіла, што паверхня манет выраблена з золата і з яго сплаву.
Спецыялісты ацанілі кошт манет больш як у 535 тысяч рублёў.
Пасажыры ехалі па зялёным калідоры і такім чынам хацелі ўхіліцца ад выплаты мытных плацяжоў на суму больш як 236 тысяч рублёў.
Заведзена крымінальная справа.
15
15
17
12
6
7
Каментары
41
Custom/адказаць/04.03.2023
контрабанда обьединяет народы.
20
Вася/адказаць/05.03.2023
⤷ Custom, контрабанда объединяет долбоё@##₽%%в, а не народы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 135
У ЗША адбыўся першы ў гісторыі паветраны навучальны бой паміж чалавекам і штучным інтэлектам
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера