Знайсці
02.03.2023 / 22:4410РусŁacБел

«Будзьце гатовы, што вы пацерпіце фізічна». Як у Вілейцы міліцыя адахвочвае ад сходак «ПВК Родан»

Пасля таго, як субкультура дайшла да беларускіх гарадоў, міліцыя пачала праводзіць прафілактычныя лекцыі сярод падлеткаў. Аўдыязапіс з лекцыі ў Вілейскім каледжы трапіў у сеціва.

Андрэй Сялюн са школьнікамі. Фота: «Укантакце»

Сустрэча, дзе расказвалася пра небяспеку «ПВК Родан» і масавых сходак, адбылася сёння, 2 сакавіка. Мяркуючы па імю і імю па бацьку, якія гучаць у запісе, прамаўляе старшы ўчастковы інспектар упраўлення па справах непаўналетніх Вілейскага РАУС маёр Андрэй Сялюн. Тое, што голас вельмі падобны да голаса Селюна, пацвярджае і чалавек, які асабіста ведаў яго.

Пераказваем прамову да моладзі:

«Я спадзяюся, што мяне пачуеце і не патрапіце ў непрыемныя падзеі. Вы ведаеце пра новую субкультуру, «ПВК Рэдан», «Родан», «Рэдун».

Задуму вы ведаеце: ладзіць масавыя беспарадкі і бойкі з тымі, хто вам не спадабаўся, а можа, і не вам. Атрыбутыку таксама ведаеце: чорнае адзенне і павучкі.

Памятаеце, у Гомелі затрымалі каля 200 непаўналетніх. Пабіцца яны не паспелі, здаецца, бо на месцы іх пільнавала міліцыя. Таму не падпісваецеся, не далучайцеся і тым больш не хадзіце ані на якія зборы. А ў выпадку ўдзелу вы патрапіце на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.

Але вось, што самае важнае. Падзеі 2020 года ўсе ведаеце, гэта масавыя мерапрыемствы — калі збіраецца ад двух чалавек і болей. А калі вас шмат, то каб вас разагнаць або прадухіліць вашы супрацьпраўныя дзеянні, будзе сіла супрацьдзеяння як мінімум роўная, або большая за вашу колькасць.

Андрэй Селюн. Фота: vileyka.gov.by

Калі вы згадаеце 2020 год, то калі адмыслова навучаныя людзі гэта ўсё разганяюць, затрымліваюць або некуды дастаўляюць, то ніхто не пытаецца «Васечка, а табе дзесяць год, а табе, Пеценька, пятнаццаць, ці можна цябе пагладзіць па адным месцы?» і не кажа «дазвольце вас ударыць гумовай палкай па спіне або нагах». На ўзрост глядзець ніхто не будзе.

Бываюць у жыцці выпадковасці, але тут выпадковасцей быць не можа. Вы загадзя, за дзень, за гадзіну, вырашаеце, што ідзяце ў тое месца збору абсалютна мэтанакіравана. Гэта як дыскатэка ў ДК: вы ведаеце, што за дзень трэба купіць шэсць паўтарачак піва і сустрэцца ва ўстаноўленым месцы, каб знішчыць іх ва ўстаноўленым законам парадку.

Ніхто не будзе разбірацца і слухаць вас не будзе, чаму вы прыйшлі на такое мерапрыемства. Таму, калі вы патрапілі ў такую сітуацыю, то вы мусіце быць гатовыя, што вы пацерпіце фізічна.

Пайсці папіць піва і патрапіць на ўлік — гэта адно. Пайсці ў гэтую мясарубку, масавае мерапрыемства — гэта зусім іншае. Можа быць ад уліку ў міліцыі і цялесных пашкоджанняў да летальнага зыходу. Пацярпець можна як ад тых, хто б'ецца, гэтак і ад тых, хто будзе вучыць вас парадку.

Галоўная задача — давесці гэта да навучэнцаў усіх школ. Учора мы аб'ехалі чатыры гандлёвыя цэнтры і папярэдзілі ахову і персанал пра гэтыя рэчы.

Таму не варта надзяваць павучкоў і кудысьці хадзіць. Адрэагуюць у любым выпадку, а вы будзеце выглядаць па-дурному і тлумачыць, навошта вы туды пайшлі».

«Андрэй быў нейкі круты легкаатлет, а пасля пайшоў у міліцыю і колькі яго памятаю працуе ў «дзіцячай комнаце міліцыі». Ён не найгоршы з нашых міліцыянтаў, — кажа пра Селюна ягоны зямляк. — Што праўда, хадзіў ён як ціхар на акцыі і на суды таксама. Але вялікіх па сёняшніх мерках грахоў за ім няма».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

«Усе лаўкі занятыя падлеткамі». Як моладзь спрабавала сабрацца ў цэнтры Магілёва на заклік «ПВК Родан»

Падчас спробы правядзення сходкі «ПВК Родан» у Магілёве затрымалі мясцовага журналіста

На сустрэчах «ПВК Родан» у Мінску затрымалі каля 80 чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Коля/адказаць/
03.03.2023
Атрибутику тоже знаете: черная одежда и паучки.

-О как! Так это же внешний вид тихарей и ментов!



https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/ru/311460
04.03.2023
у расеі ж ужо іконы паліцаям выдаюць. дык і гэтага мо - крыжык ці што там абараняе?
0
Вовка/адказаць/
04.03.2023
Тот мент пропагандировал культ алкоголизма среди детей.«…пить пиво это одно…» в смыле бухать можно и нужно. Вот это не нормально.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера