Знайсці
02.03.2023 / 16:2012РусŁacБел

Крыж з «Пагоняй». Аб’яднаны пераходны кабінет заснаваў узнагароду для беларускіх партызан і падпольшчыкаў

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі заснаваў новую ўзнагароду — «Партызанскі Народны крыж». Гэта нагрудны ганаровы знак, якім будуць ушаноўваць дзеячаў беларускага партызанскага і падпольнага руху за акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі, паведамляе АПК.

Узнагарода, распрацаваная Геральдычнай радай, уяўляе сабой крыж серабрыстага колеру з выявай герба «Пагоня» па цэнтры. Пад «Пагоняй» — выява чэрапа з косткамі, паміж канцамі крыжа па дыяганалі — два мячы серабрыстага колеру.

На адваротным баку «Партызанскага Народнага крыжа» змешчаны надпіс «НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ», пад якім — нумар узнагароды.

Крыж выраблены з латуні з пакрыццём срэбрам 925 пробы і мацуецца да адзення адмысловай шпількай.

«У склад латуні, з якой выраблены крыж, дададзены метал з расійскіх танкаў, разбітых ва Украіне», — сказала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. 

Да ўзнагароды прыкладаецца пасведчанне аб узнагароджванні і ўзнагародны ліст.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
02.03.2023
Крыж или кринж?
1
Беларусь перадусім/адказаць/
02.03.2023
Няхай жыве ды квітнее Беларуская Партызанка! Нашыя дзяды партызанілі да 50-тых. Занадта вялікая пярэрва, пара працягнуць пачэсную справу. Нацыя – да барацьбы!
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
04.03.2023
хх, На месцы таго Ілліча што стаіць цяпер? Помнік -- Юзіку, толькі не Крулеўскаму, а Корсаку -- ваяводзе Мсціслаўскаму, старасту Дзісненскаму, паслу на Сойм Рэчы Паспалітай, фундатару 3-х глыбоцкіх храмаў, чалавеку, які адваёўваў у маскавітаў наш Смаленск.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930