Знайсці
01.03.2023 / 19:3110РусŁacБел

The New York Times: Расія прайграла буйную танкавую бітву за Вуглядар, патрапіўшы ў засаду

Расія прайграла маштабную танкавую бітву за Вуглядар Данецкай вобласці, патрапіўшы ў засаду УСУ, гэтак жа, як падчас наступу танкавымі калонамі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання, піша аўтарытэтнае амерыканскае выданне The New York Times.

Як паведамляе NYT, кадры, знятыя ўкраінскімі вайсковымі беспілотнікамі, сведчаць, што на палях вакол Вуглядара стаяць падарваныя на мінах, падбітыя артылерыяй або знішчаныя супрацьтанкавымі ракетамі корпусы расійскай бранятэхнікі.

«У працяглым баі абодва бакі адправілі ў бой танкі, якія з грукатам пераадольвалі грунтавыя дарогі і манеўравалі вакол лесапалос. Расіяне наступалі калонамі, а ўкраінцы манеўравалі ў абароне, вялі агонь здалёк або з хованак, калі расійскія калоны траплялі ў поле іх прыцэлу.

Калі ўсё скончылася, аказалася, што Расія не толькі не змагла захапіць Вуглядар, але і дапусціла тую ж памылку, якая каштавала Маскве сотні танкаў у пачатку вайны, калі калоны, якія наступалі, траплялі ў засады».

У бітве пад Вуглядарам, як адзначаюць украінскія вайскоўцы, Расія страціла, прынамсі, 130 танкаў і бронетранспарцёраў.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Пад Бахмутам ідуць цяжкія баі, Расія рыхтуецца да новага наступу на Вуглядар

Расійскі камандзір заклікаў «знесці перад сабой усё», каб узяць «недагорад Вуглядар»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
132
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
1
8
Максим Дизайнер/адказаць/
02.03.2023
Какие же совковые российские генералы мрази. А гибнут молодые пацаны, элитные спецподразделения, которые при нормальном командовании за пару месяцев бы всю Украину на уши поставили. А приказы отдают со смартфонов на золотых унитазах, или у эскортницы между ног.
03.03.2023
Максим Дизайнер, сходи, помоги братушкам на фронте 
05.03.2023
Автандил Намаладзе, руссо фашисто, здавайтесь, вам будет обеспечено теплое одежда, еда и пакет
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930