Знайсці
01.03.2023 / 18:314РусŁacБел

Памерла Вольга Качан

23 студзеня ў аўстралійскім горадзе Перт на 95-м годзе жыцця памерла ўкраінска-беларуская эміграцыйная дзяячка Вольга Качан, паведамляе «Новы час».

    Вольга нарадзілася на Валыні ва ўкраінскай сям’і. Навучалася ў Варшаве, потым у Чэхаславакіі. Пасля Другой сусветнай вайны перабралася ў Аўстралію, дзе пабралася шлюбам з беларусам Аркадзем Качаном (1921—1982), вядомым грамадскім і вайсковым дзеячам беларусаў Аўстраліі, з якім пазнаёмілася яшчэ ў лагеры для перамешчаных асоб у Германіі. Праз мужа Вольга далучылася і да беларускай справы.

    Працавала перакладчыцай, выкладчыцай псіхалогіі ў Сіднэйскім універсітэце. Ліставалася на выдатнай беларускай мове з лонданскай Скарынаўкай, галоўным чынам з айцом Аляксандрам Надсанам. Словам і грашыма падтрымлівала беларускую справу: ахвяравала на Скарынаўку і на беларускія газеты Аўстраліі.

    Пасля смерці мужа ў 1982 годзе падтрымлівала сувязі са Скарынаўкай, Беларускім інстытутам навукі і мастацтва. Пісала пра беларусаў Аўстраліі па-англійску, напрыклад, у 1988 годзе ў энцыклапедыі The Australian People: an Encyclopedia of the Nation, its People and their Origins (Аўстралійскі народ: энцыклапедыя нацыі, яе людзей і іх паходжання).

    Таксама Вольга Качан пакінула ўспаміны па-англійску пра гады, праведзеныя ў Польшчы, Чэхаславакіі і Нямеччыне. У сеціве былі размешчаныя ўрыўкі ўспамінаў пад назвай «Уцёкі з «раю».

    Займалася псіхалінгвістыкай, мела акадэмічныя публікацыі на тэму псіхалагічных асноў, аспектаў білінгвізму. Асаблівую ўвагу прыцягнуў у 80-я гады мінулага стагоддзя яе тэкст Early Bilingualism: Friend or Foe? («Ранні білінгвізм: сябар ці вораг?»).

    Жыла на пенсіі ў Сіднэі да 2021 года. У 2021-м перабралася да сына Джорджа ў Перт, дзе і памерла. Пахаваная ў Сіднэі.

    Nashaniva.com

    Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
    ананімна і канфідэнцыйна?

    Клас
    3
    Панылы сорам
    1
    Ха-ха
    0
    Ого
    0
    Сумна
    45
    Абуральна
    3
    2
    Студент/адказаць/
    02.03.2023
    А в каких войсках её муж, войсковы дзеяч, служил, если не секрет?
    0
    Свой /адказаць/
    02.03.2023
    Царства Нябеснае.
    0
    сакрэт полішынэля/адказаць/
    02.03.2023
    Студент, у тых, што білі чырвонапузую шваль
    Паказаць усе каментары
    Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
    Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
    сакавіккрасавікмай
    ПНАЎСРЧЦПТСБНД
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930