Знайсці
01.03.2023 / 18:044РусŁacБел

Грамадзянін Украіны, затрыманы ў Кыргызстане, просіць не экстрадзіраваць яго ў Беларусь

У СІЗА Кыргызстана знаходзіцца 37-гадовы грамадзянін Украіны Уладзімір Кадарыя, які просіць кыргызскія ўлады не экстрадзіраваць яго ў Беларусь, паведамляе радыё «Азатык». Уладзімір прыехаў у Кыргызстан у жніўні 2022 года, а ў верасні яго затрымалі на запыт Беларусі.

Раней Уладзіміра Кадарыя звалі Андрэем Кавалёвым і ён быў грамадзянінам Беларусі. У 2017 годзе ён, аднак, атрымаў статус уцекача ва Украіне, змяніў грамадзянства на ўкраінскае і памяняў імя. Аднак прэтэнзіі да яго з боку лукашэнкаўскага рэжыму засталіся.

З СІЗА Кадарыя звярнуўся па атрыманне статусу бежанца і атрымаў адпаведнае пасведчанне 9 снежня. Аднак ужо праз тры дні суд Бішкека вынес рашэнне аб яго экстрадыцыі. Адвакаты аспрэчылі гэтае рашэнне, але 15 лютага Бішкекскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне першай інстанцыі.

Цяпер Уладзімір Кадарыя звярнуўся да прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з просьбай не экстрадзіраваць яго. Прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па Цэнтральнай Азіі Фабіа Піяна і прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Ханс Фрыдрых Шодэр таксама звярнуліся да генпракурора Кыргызстана з просьбай адклікаць рашэнне аб экстрадыцыі.

Чытайце таксама:

Былога беларускага палітвязня хочуць дэпартаваць з Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.03.2023
Гость

Зато готовить, жить и отдыхать киргизы умеют, в отличии от вас.
0
Гость/адказаць/
02.03.2023
Ваш комментарий не соответствует сути события , отсутствует причинно-следственная связь.
0
семен/адказаць/
02.03.2023
а как быть с бакиевым,ведь лукашенко его не выдает  по запросу киргизии.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера