Знайсці
03.03.2023 / 14:161РусŁacБел

Як закрыццё «Баброўнікаў» і іншыя абмежаванні паўплывалі на дастаўку тавараў 

За мінулы месяц моцна ўскладнілася сітуацыя з грузаперавозкамі паміж Беларуссю і ЕС. Польшча закрыла пункт пропуску «Баброўнікі», Беларусь у адказ забараніла грузавікам, зарэгістраваным у Польшчы, заязджаць у Беларусь праз Латвію і Літву. «Наша Ніва» разбіралася, як усе гэтыя змены паўплывалі на перавозку грузаў.

Калапсу не адбылося

Нягледзячы на тое, што пасля закрыцця «Баброўнікаў» на беларуска-польскай мяжы застаўся толькі адзін пункт пропуску для велікагрузаў, калапсу не адбылося. Спецыялісты са сферы лагістыкі тлумачаць гэта тым, што пасля пераднавагодняга піка ў снежні аб'ём таварапатоку паміж Беларуссю і краінамі ЕС так і не аднавіўся, хоць перавозчыкі чакалі, што пачынаючы з сярэдзіны лютага адбудзецца ажыўленне на рынку.

«Традыцыйна бліжэй да пачатку вясны таварапаток выходзіць на звычайны ўзровень, а разам з ім пачынаюць расці стаўкі, якія падаюць на месяц-паўтара адразу пасля Новага года. Цяпер мы гэтага не назіраем, таму, нават нягледзячы на закрыццё яшчэ аднаго пунта пропуску і з'яўленне іншых абмежаванняў, велізарных чэргаў няма, а стаўкі на перавозку не растуць», — тлумачыць суразмоўца. 

Загрузак менш, чым чакалася

Спецыяліст адзначае, што толькі ў «Казловічах» у напрамку Беларусі на 1—2 сутак павялічыўся час праезду праз мяжу. На зваротным кірунку, па яго словах, час праходжання мяжы павялічыўся літаральна на некалькі гадзін. На літоўскім і латвійскім кірунках чэргі калі і збіраюцца, то невялікія. 

«Загрузак цяпер менш, чым па нашых назіраннях мусіла быць у гэты перыяд года. Пакуль ніякіх перадумоў для таго, каб іх колькасць моцна павялічылася, мы не бачым», — кажа спецыяліст у сферы грузаперавозак. 

Лагіст адзначае, што для саміх перавозчыкаў пакуль таксама асабліва нічога не змянілася, проста калі раней машыны прастойвалі тыднямі ў чэргах на мяжы, то цяпер яны стаяць на базе ў чаканні загрузак. Колькасць выкананых рэйсаў у іх засталася плюс-мінус аднолькавай.

З польскіх бусаў перагружаюць у літоўскія фуры

Беларус, які мае транспартную фірму ў Польшчы і некалькі грузавых мікрааўтобусаў, кажа, што ўжо паспеў адчуць на сабе негатыўныя наступствы ад закрыцця «Баброўнікаў» і ўвядзення абмежаванняў на ўезд на грузавіках з польскімі нумарамі. Па словах мужчыны, ён і некаторыя іншыя калегі зараз вымушаныя давозіць груз толькі да беларуска-літоўскай мяжы.

«Схема працуе наступным чынам: некалькі бусаў давозяць груз да базы ў Літве, дзе яго перагружаюць у адну літоўскую фуру, якая ўжо перавозіць груз непасрэдна праз мяжу. Лепей зрабіць так, чым везці груз праз «Казловічы».

Апроч таго, што там даволі вялікія чэргі, палякі не прапускаюць з перагрузам, таму бусам да 3,5 тоны там рабіць няма чаго, бо амаль заўжды даводзіцца перавозіць на пару соцень кілаграмаў больш, чым дазволена ў дакументах. Беларуская і літоўская мытні на нязначныя перагрузы ўвагі не звяртаюць, а ў палякаў з гэтым строга. 

Праз гэта заробкі крыху паменшалі, але падняць тарыф на перавозку немагчыма, бо замоў і без гэтага апошнім часам няшмат», — кажа суразмоўца. 

У абмежаваннях ёсць выключэнні

Па словах перавозчыка, у бягучай сітуацыі больш за ўсё пашанцавала тым, хто займаецца перавозкай аўто. Абмежаванні, уведзеныя беларускім бокам, не тычацца аўтавозаў і транспартных сродкаў, якія перавозяць буйнагабарытныя грузы, таму яны, як і раней, могуць уязджаць у Беларусь праз любыя пункты пропуску. 

Бізнэсмен з Гродна, які імпартуе тавар з Беластока, скардзіцца, што пасля закрыцця «Бераставіцы» ў яго заўважна выраслі выдаткі на дастаўку. 

«Цяпер адлегласць ад Беластока да Гродна павялічылася амаль да 450 кіламетраў. Гэта заўважна павялічыла транспартныя выдаткі. Калі бус ехаў з перагрузам, то ехаць даводзілася праз Літву. Зараз такой опцыі няма, бо наш бок не прапускае польскія грузавікі. Палякі з перагрузам не пускаюць, таму апроч таго, што даводзіццца рабіць вялікі круг цераз Брэст, дык яшчэ і рабіць тры рэйсы замест двух. У выніку нашыя выдаткі на дастаўку павялічыліся амаль удвая», — падсумоўвае бізнэсмен.

Чытайце таксама: «Каля 450 тысяч замежнікаў наведала Беларусь па бязвізе». Праўда? Выглядае, што ў разы менш 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
4
0
даведка/адказаць/
03.03.2023
БТ выпустило занятный сюжет с расспросами дальнобойщиков Бенедисюк.  https://youtu.be/BvsKUJh_t_U?t=87

— Сколько из Казахстана до Беларуси ехали?
— Шесть дне... шесть суток где-то. 
— А что везёте?
— Ну, на это уже не буду рассказывать...

— Гружёный на Польшу, да всё.
— А что везёте?
— Фанера... с Казахстана фанера гружёная.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930