Знайсці
28.02.2023 / 22:405РусŁacБел

«Выяўленыя выпадкі мабілізавалі ўвесь калектыў». Літоўская чыгунка ўзмацняе барацьбу з абыходам санкцый

Грузавая кампанія групы «Літоўскай чыгункі» LTG Cargo заявіла, што зробіць яшчэ больш строгім кантроль над грузаперавозкамі і будзе асабліва старанна правяраць усе грузы, якія дастаўляюцца як з Беларусі, так і з іншых краін. Кліентаў кампаніі пра гэта ўжо папярэдзілі, паведамляе Delfi.lt.

З 1 сакавіка ўсе кліенты LTG Cargo, якія здзяйсняюць шырокакалейныя чыгуначныя грузаперавозкі, павінны будуць падаваць дадатковую падрабязную інфармацыю пра грузы, а таксама дадатковыя дакументы. У мэтах забеспячэння належнага выканання новага парадку кліентам давядзецца паўторна падаваць заяўкі на грузаперавозкі з трэціх краін з дадатковай інфармацыяй.

У выпадку ўзнікнення якога-небудзь падазрэння ў спробе абыйсці санкцыі ці ў выпадку адмовы кліента прадставіць якой-небудзь з запытаных дадатковых дакументаў кампанія спыняе і надалей будзе спыняць такія грузаперавозкі.

Выключэнне будзе дзейнічаць толькі для транзітных заявак на тавары першай неабходнасці — іх будуць перавозіць па ранейшых правілах.

«Магчымыя спробы бізнэсу абысці міжнародны санкцыйны кантроль мы ацэньваем вельмі жорстка і зробім усё, каб прадухіліць гэта.

Выяўленыя выпадкі, мабілізавалі ўвесь калектыў кампаніі — мы супрацоўнічаем з іншымі інстытутамі, адказнымі за санкцыйны кантроль, мы напагатове і гатовыя рэагаваць. Зробім усё, што ад нас залежыць, каб па чыгунцы ў Літву не траплялі грузы, якія прыносяць карысць краінам-агрэсарам», — заявіў старшыня праўлення LTG Cargo Арнольдас Укенекас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Карго -фасон брюк,имеющ.выраж.черты военн.униф. или рабочей одежды,со множ.-м доп.карманов/адказаць/
28.02.2023
а куды эты LTG Cargo диёть эты груз, яки спыняе? атпрауляе узад?
01.03.2023
Литва, родненькие да забаньте наконец то уже ВЕСЬ экспорт хунты.
0
Линг/адказаць/
30.03.2023
Лит, ага и пускай предприятие ,,железные дороги" окончательно распадётся.Итак половину сотрудников уволили.А железная дорога будет стоять как музейный экспонат.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930