Знайсці
28.02.2023 / 15:1318РусŁacБел

«Стаяць у авангардзе». «Белая Русь» апублікавала праграму сваёй будучай партыі

У прэамбуле праграмы «Белай Русі», выстаўленай для абмеркавання, гаворыцца, што ў краіне «створаныя ўмовы для дыялогу з грамадствам», а УНС сведчыць пра «гатоўнасць дзяржавы ісці па шляху ўмацавання прадуктыўнага ўзаемадзеяння».

«Белая Русь» спадзяваецца, што іх партыя «будзе стаяць у авангардзе гэтай працы».

Мэта партыі — умацаваць незалежную, квітнеючую Беларусь і пабудаваць сацыяльна справядлівае грамадства, аб'яднаць грамадзян на падставе нацыянальных інтарэсаў і духоўна-маральных каштоўнасцяў. Будучыню яны бачаць у эвалюцыйным развіцці.

У цэлым праграма даволі шаблонная — за моцную эканоміку (і павышэнне ролі дзяржавы ў кіраванні грамадскімі працэсамі ў «найбольш адчувальных сектарах эканомікі»), падтрымку беларускіх вытворцаў, дэбюракратызацыю, барацьбу з карупцыяй, дабрабыт грамадзян, культуру і памяць.

Партыя таксама выступае за стварэнне рэгіянальных цэнтраў патрыятычнага выхавання, актыўную барацьбу супраць бездухоўнасці і культу ўседазволенасці.

У знешняй палітыцы прыярытэты «Белай Русі» — партнёрства ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і АДКБ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ядвига/адказаць/
28.02.2023
Anatol Starkou, и не надо. Радости Беларуси возвращение старкова точно не принесёт, скорее полностью наоборот. Ведь идиотов и без Старкова хватает на многострадальной земле Беларуси...
0
I ♡ NYC/адказаць/
01.03.2023
Anatol Starkou, $Дарэчы, АДНАПАРТЫЙНАЯ СІСТЭМА ў маіх любімых ЗША. АДНА ПАРТЫЯ БАГАТЫХ ва ўладзе ў іх два з паловай стагоддзя.$ В самом деле удивительно, что до сих пор в США нету ПАРТИИ БЕДНЫХ И БЕЗДАРНЫХ. А пускай малоимущие вроде тебя из соцжилья по доступным ценам сами ее организуют. Может тогда ныть перестанут, что им демократии не хватает.
0
Грышка /адказаць/
01.03.2023
Anatol Starkou, Краіны «Белоруссия» няма. Ёсьць Беларусь. І нягледзячы на ​​Расею, нягледзячы на ​​Лукашэнку, Беларусь жыве. Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера