Знайсці
28.02.2023 / 10:527РусŁacБел

У Гомелі і Магілёве аднамомантна з’явіліся паблікі небяспечнай моладзевай субкультуры «ПВК Родан»

«Родан Гомель» у тэлеграме створаны пад чырвона-зялёным сцягам. А ў Магілёве яны абвясцілі збор на 1 сакавіка.

«ПВК Родан» не мае нічога агульнага з ваеннымі кампаніямі. Гэта падлеткавая субкультура, для якой характэрны культ грубай сілы і аматары якой ужо заўважныя ў некалькіх масавых бойках. Спачатку сутычкі падлеткаў з удзелам «ПВК Родан» адбыліся ў Расіі, потым перакінуліся на Украіну. На гэты момант украінскія праваахоўнікі высвятляюць, ці ёсць расійскі след у гэтай субкультуры.

Масавыя сутычкі непаўналетніх адбыліся 26 лютага ў Харкаве, Кіеве і іншых украінскіх гарадах. У Гомелі да боек справа пакуль не дайшла. Аднак раптоўна таксама 26 і 27 лютага ў ціктоку і тэлеграме з’явіліся паблікі «Родан Гомель», зазначае выданне «Штодзень».

Прычым канал «ПВК Родан Гомель» ў тэлеграме створаны 26 лютага пад афіцыйным сцягам. Аднамомантна там набралася больш за 500 падпісчыкаў. І ўжо 27 лютага з’явіліся пагрозы офнікам (офнікі — каляфутбольныя фанаты), пад якімі рэзка з’явілася больш за 11 тысяч каментарыяў.

Усяго ў тэлеграме тры каналы «ПВК Родан Гомель». І адна суполка пад назвай «Гомель супраць «ПВК Родан», дзе ўжо ідуць пагрозы прыхільнікам новай моладзевай групіроўкі. Першае паведамленне «ПВК Родан Гомель» у ціктоку таксама датуецца 26 лютым.

Таксама з'явілася абвестка пра збор прыхільнікаў анімэ-субкультуры «Р'ёдан» у Магілёве. Чакаецца, што збор анімэшнікаў пройдзе 1 сакавіка ў 16.00 каля гандлёвага цэнтра «Атрыум» у Магілёве, паведамляе mogilev.news.

«ПВК Родан» — моладзевая субкультура, аматары анімэ, а менавіта серыяла «Hunter x Hunter», дзе і сустракаецца злачынная групоўка пад назвай «Родан». Яе сімвалы — чорны колер, павукі на вопратцы і лічба 4. Прыхільнікі гэтага руху выступаюць супраць ультрасаў і мігрантаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
53
Ха-ха
26
Ого
10
Сумна
4
Абуральна
31
0
Астап/адказаць/
28.02.2023
Спецслужбы ствараюць,падтрымліваюць і выкарыстоўваюць у сваіх мэтах разрастаіныя радыкальныя групоўкі з сілавым кампанэнтам ад РНЕ ў 90-е праз скінхэдаў, псеўдаказакаў і г.д. Мэты простыя пасціць змену, кантраляваць радыкальную моладзь і выкарыстоўваць там дзе дзяржава нехоча свяціцца
28.02.2023
Больные на голову подростки и их кураторы.
1
Снид/адказаць/
28.02.2023
Очередной совковый дибилизм.
Подростки-анимешники придумали себе тусовку, чтобы ходить на концерты, деды из гэбни увидели всё это дело в сводках новостей про какую-то мелкую драку, не поняли, что это такое, и автоматически решили, что это какой-то экстремистский нацистский культ смерти. И пошло-поехало...
А группы "региональных ячеек" в телеге - это уже вторичный результат, когда какой-то клоун увидел прущую изо всех щелей панику дедов, впервые после многих лет застоя столкнувшихся с молодёжной субкультурой, и решил их "попугать" ради лулзов.

Короче, готовьте попкорн, господа, перед нами новый "синий кит")))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031