Знайсці
27.02.2023 / 11:0720РусŁacБел

Вольга Івашына: Шукаем бок, які здольны да перамоў з рэжымам Лукашэнкі пра лёс палітвязняў

«Мы не можам выстаўляць ультыматум», — лічыць Вольга Івашына, жонка палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына і сябра аб’яднання сваякоў палітзняволеных. Сваё меркаванне яна выказала ў праекце «Дамова». 

Скрыншот відэа праекта «Дамова»

«Мы не можам выстаўляць ультыматум, у нас няма інструментаў для гэтага, мы не валодаем імі. Трэба гэта проста прызнаць. Таму мы шукаем тых, хто можа такі ўльтыматум ставіць, менавіта дабівацца таго, каб былі выкананыя нейкія ўмовы.

Мы не заяўляем, што мы хочам быць бокам перамоў, мы шукаем тых, хто можа стаць бокам у гэтых перамовах»,

цытуе Вольгу радыё «Рацыя».

Ёй пярэчыў былы палітвязень, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда. Яго жонка Паліна цяпер за кратамі.

«Наша задача тут, у першую чаргу родных палітвязняў, гэта набліжаць акно магчымасцяў, рабіць усё, каб дыктатар хутчэй збанкрутаваў, каб не было ніякіх магчымасцяў выкруціцца.

Перамовы — гэта зачэпка, каб ён мог зноў нешта выдушыць, атрымаць. Гэта кажу не я, гэта кажа мая жонка, мае знаёмыя палітвязні, родныя палітвязняў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Ім зараз вельмі кепска, але яны кажуць, што мы гатовыя пацярпець, каб Лукашэнка сышоў».

Удзельнікі анлайн-дыскусіі пагадзіліся на тым, адпаведныя перамовы не сустрэлі шырокай падтрымкі сярод сваякоў палітвязняў. Прычына — адсутнасць уцямнай альтэрнатывы пакуль, якая дазволіць націснуць на рэжым у справе вызвалення палітзняволеных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5
02.03.2023
Ivašyna pavodzić siabie mienavita tak, jak vyhodna sučynym uładam. Sama jana nia choča damaŭlacca, šukaje, chto zmoža. Bliskuča !))
3
Вітаўт/адказаць/
02.03.2023
Aresa, ну, а вы ніх... не робіце, вам пляваць на тре колькі памрэ там народу
03.03.2023
Вітаўт, a nax.. ža ja budu dapamahać pačvaram va ŭładzie, ja ža nie ahient na zadańni, nie zasłaniec.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930