Знайсці
26.02.2023 / 22:4923РусŁacБел

Самалёт у Мачулішчах атакавалі двума дронамі беларусы, удзельнікі плана «Перамога» — Азараў

Кіраўнік аб’яднання Bypol Аляксандр Азараў паведаміў «Белсату», што расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах атакавалі з паветра. Напад з дапамогай дронаў учынілі ўдзельнікі плана «Перамога», яны цяпер у бяспецы.

Самалёт-лакатар А-50. Фота: Мінабароны Расіі

Раней Азараў пацвердзіў «Нашай Ніве», што дыверсію ўчынілі беларусы.

«Гэта былі дроны. Удзельнікі аперацыі цяпер ужо ў бяспецы за межамі краіны. Усе выехалі, хай цяпер шукаюць ветру ў полі», — сказаў Азараў «Белсату».

Ён паведаміў, што аперацыю рыхтавалі некалькі месяцаў.

Інфармацыю пра два дроны пацвярджае і «Беларускі Гаюн». Канал таксама дадае, што сілавікі Лукашэнкі знайшлі сумку з пультамі кіравання дронамі.

Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Чытайце падрабязней:

«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота

Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
179
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
9
3
Valadzimir/адказаць/
27.02.2023
героям слава!, з такімі правакацыямі гэта, сапраўды, можа быць пачаткам канца РБ.
0
Рацыя/адказаць/
27.02.2023
Valadzimir, примерно такие же заявления делали и нацистские каратели - после каждой операции партизан они мстили населению. т.е. вы своим комментарием фактически подтвердили тот факт, что лукашицкий режим по своей натуре является фашистским, который проводит карательные операции против собственного народа, только за то, что беларуские партизаны подорвали рашистский самолет.
28.02.2023
Valadzimir, так вы ж як раз, ледзь не ў кожным сваім каментарыям, адмаўляеце суб’ектнасці Беларусі на карысць ліцвінства. Ці гэта толькі шыльда для прасоўвання імперскіх наратываў рашыстаў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930