Знайсці
26.02.2023 / 11:56РусŁacБел

Аляксандр Кабанаў расказаў пра сутычкі з Ціханоўскім, агента, які ледзь не сарваў збор подпісаў, і трэш у калоніі. Новы выпуск «Ток»

У вялікай гутарцы з народным рэпарцёрам Аляксандрам Кабанавым мы гаворым пра тое, калі Ціханоўскі вырашыў удзельнічаць у выбарах і ці мог ён быць праектам Масквы, як Кабанаў вылічыў агента ў атачэнні Святланы Ціханоўскай, каторы расказваў, што рыхтуюцца правакацыі і выбухі. Чаму Кабанаў пайшоў супраць сістэмы, калі ў свой час ён будаваў рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Белавежскай пушчы, і як выглядае гэты самы «Прычал».

Кабанаў прайшоў праз самую жорсткую калонію Беларусі — наваполацкую. У інтэрв’ю ён распавядае пра суровыя парадкі гэтага месца, жахлівую экалогію, мясцовых дактароў, якіх Кабанаў называе садыстамі. Апісвае розных сукамернікаў: забойцу-стукача і майстра спорту па шахматах. Згадвае, як яго камеры ўдалося абараніць Віктара Куўшынава, якога хацелі кінуць гніць у карцары, і сустрэчу з Віктарам Бабарыкам, якога Кабанаў параўноўвае з ледаколам.

Глядзіце таксама:

Экс-пракурор Талерчык распавёў, як разбэшчвалі праваахоўнікаў, каму з сілавікоў давярае Лукашэнка і пра забарону чапаць СК — вялікая гутарка

Мелказёраў пра бэкстэйджы інтэрв'ю, дзяўчат (50+), жыццё і маліну — вялікі «Ток»

Юрый Стыльскі — пра сустрэчу з дарослым сынам, алкаголь і грошы ТОК

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930