Знайсці
22.02.2023 / 14:53РусŁacБел

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе здымаць санкцыі з Беларусі

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не плануе адмяняць санкцыі, якія дзейнічаюць у дачыненні да Расіі і Беларусі. Пра гэта ў сераду паведамляе прэс-служба МАК.

«МАК беспрэцэдэнтным чынам ужыў санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі: адсутнасць міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, адсутнасць сцягоў, гімнаў або іншых нацыянальных сімвалаў, нядопуск урадавых або дзяржаўных чыноўнікаў на якія-небудзь міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы, — гаворыцца ў паведамленні МАК. — Санкцыі былі ўведзеныя ў дзеянне ў лютым 2022 года, а затым былі дадаткова ўзмоцненыя і пацверджаныя Алімпійскім самітам 9 снежня 2022 года. Яны застаюцца ў сіле».

У МАК адзначылі, што арганізацыя застаецца прыхільнай ідэі аб'яднання свету праз спорт. «Пачынаючы са старажытных Алімпійскіх гульняў нашай місіяй заўсёды было спрыяць міру праз спорт, МАК па гэты дзень застаецца прыхільным місіі па аб'яднанні ўсяго свету ў мірным спаборніцтве. Намаганні па мірабудаўніцтве маюць патрэбу ў дыялогу. Спаборніцтвы са спартсменамі, што паважаюць алімпійскую хартыю, могуць паслужыць каталізатарам дыялогу, які заўсёды з'яўляецца першым крокам да дасягнення міру», — гаворыцца ў заяве.

У канцы лютага 2022 МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям не дапускаць беларусаў і расіян да ўдзелу ў спаборніцтвах у сувязі з вайной ва Украіне. 25 студзеня 2023 года ён выступіў з новай рэкамендацыяй, прапанаваўшы дапусціць да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе спартсменаў, якія не бяруць актыўнага ўдзелу ў падтрымцы вайны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930