Знайсці
22.02.2023 / 12:002РусŁacБел

За год у краіне прадалі 55 электрамабіляў

Пакуль доля афіцыйных пастаўшчыкоў у агульным аб'ёме ўвозу электракараў у краіну невялікая, але развіццё інфраструктуры і зніжэнне цэн на новыя мадэлі дазваляюць разлічваць на рост гэтага рынку.

Фота: malankabn.by

У 2022 годзе беларускімі дылерскімі цэнтрамі было прададзена 55 новых электрамабіляў, што на 28% больш, чым год таму. Прычым гэты сегмент афіцыйнага аўтарынку стаў адзіным, дзе быў зафіксаваны рост продажу, паведамляе Office Life.

Такія звесткі агучыў дырэктар УП «БАА-Кансалт» Дзмітрый Ярота падчас прэс-канферэнцыі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, на якой падводзіліся вынікі працы аўтамабільнай галіны краіны за 2022 год.

Лідарам продажу пакуль з'яўляецца Geely Geometry C, якую імпартуе СЗАТ «БелДжы». У топ-3 таксама ўваходзяць Audi e-tron і Porsche Taycan.

Як растлумачыў генеральны дырэктар кампаніі «БелДжы» Генадзь Свідзерскі, пакуль асвойваць уласную вытворчасць электрамабіля ў Беларусі немэтазгодна, так як гэта запатрабуе значных выдаткаў і негатыўна адаб'ецца на кошце.

Пры гэтым ён высока ацаніў перспектывы развіцця гэтага рынку, бо ў Беларусі для гэтага ёсць усе перадумовы. Перш за ўсё гэта развітая сетка заправак, якая пастаянна пашыраецца (цяпер іх ужо больш за 600), а таксама даволі якасныя дарогі і невялікія адлегласці паміж населенымі пунктамі.

Да гэтага часу доля афіцыйных дылераў у агульным аб'ёме імпарту электракараў у краіну была невялікая. Летам 2022 года міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведамляў, што колькасць электрамабіляў у Беларусі перавысіла 10 тысяч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
22.02.2023
Беларусы богатые оказывается если в топе порш и ауди e-tron
22.02.2023
Некалі Сімяен Полацкі павысіў колькасьць тыпаграфій у "вялікай" Масковіі ў 2 разы. Была ў іх адна, ен прывез з сабой другую. Так колькасьць тыпаграфій у самай адукаванай і высокадухоўнай краіне павялічылась аж ў 2 разы, а не на нейкія там жаласьлівыя 28%
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930