Знайсці
22.02.2023 / 20:313РусŁacБел

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Як стала вядома «Нашай Ніве» з дыпламатычных крыніц, Бразілія з шэрагам афрыканскіх краін пры падтрымцы некаторых краін ЕС лабіруюць вывад з-пад санкцый асоб, якія кантралююць здабычу калію. Аргумент — «прадуктовая бяспека». 

Міхаіл Гуцэрыеў і Аляксандр Лукашэнка (справа). Фота БелТА

У Еўрасаюзе абмяркоўваецца новы санкцыйны пакет супраць рэжыму Лукашэнкі.

І хоць пакет мае на мэце зрабіць больш жорсткімі эканамічныя ўмовы існавання лукашызму праз сінхранізацыю санкцый з расійскімі, некаторыя краіны ўгледзелі ў самой дыскусіі аб сінхранізацыі магчымасць пралабіраваць свае эгаістычныя інтарэсы. 

Рэч у тым, што, хаця многія сферы ў антыпуцінскіх санкцыях і пакрытыя болей, але экспарт калійных і азотных угнаенняў з Расіі не забаронены. 

«Пад гэтую марку ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый сыходзіць думка, што, калі сінхранізацыя, то трэба дазволіць прадаваць і беларускі калій. Лабіруюць гэтую тэму Бразілія і некаторыя краіны Афрыкі, некаторыя краіны ЕС згодныя на гэта. Напрыклад, Партугалія і Іспанія, якія маюць традыцыйна цесныя сувязі з той самай Бразіліяй і іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі», — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная дыпламатычная крыніца. 

Як прапануецца гэта рэалізоўваць? 

Прапануецца варыянт, пры якім асобы, звязаныя з калійнай галіной, атрымаюць свайго роду «адтэрміноўку» ад рэалізацыі санкцый. 

ААН прасоўвае кандыдатуры расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева і гендырэктара «Белкалія» Івана Галаватага. Абодвух «пусціў» у калійную сферу асабіста Аляксандр Лукашэнка.

«Маецца на ўвазе, што яны па-ранейшаму не змогуць прадаваць нічога ў ЕС ці ЗША, але змогуць карыстацца тэрыторыяй гэтых юрысдыкцый для транзіту грузаў, атрымаюць магчымасць размарозіць банкаўскія рахункі і гэтак далей. Для таго, каб пастаўляць прадукцыю туды, дзе нібыта ёсць нейкія праблемы з харчовай бяспекай. Рэзка супраць гэтага выступаюць Польшча і Літва, праз якіх, відавочна, і мае праходзіць гэты транзіт. Гэта абнуліць усю ранейшую санкцыйную работу. Суседзі Беларусі маюць намер блакаваць гэтую прапанову», — дадаў наш суразмоўца. 

Пра тое, што ёсць спрэчкі па каліі, паведамлялася ў пачатку лютага. Палітык Павел Латушка тады каментаваў, што прыхільнікі санкцыйных саступак абгрунтоўваюць гэта праблемай харчавання ў свеце.

На гэты момант усе пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі праз еўрапейскія парты спыненыя.

Беларускія ўгнаенні прадаюцца праз Расію пад выглядам расійскіх, а таксама кантрабандай трапляюць на рынкі ЕС, але аб'ёмы значна меншыя за тыя, што былі да санкцый. 

Продаж калію — стратэгічная ніша для рэжыму Лукашэнкі і амаль адзіная пазіцыя санкцый, якую на сёння немагчыма абысці. 

На пачатку 2022-га, неўзабаве пасля нападу на Украіну, тагачасны бразільскі прэзідэнт Жаір Балсанару здзейсніў візіт у Расію і паціснуў руку Пуціну. 

А нядаўна абраны бразільскі прэзідэнт Лула да Сілва працягнуў лінію папярэдніка адносна ўкраінскага пытання.

Падчас візіту Олафа Шольца ў Бразілію ў студзені 2023-га да Сілва адказаў адмовай на заклік нямецкага канцлера паставіць Украіне еўрапейскую зброю, якая ёсць у Бразіліі. Больш за тое, да Сілва выказаўся, што «свет мае мала інфармацыі аб прыродзе канфлікту». 

Хоць Бразілія і з'яўляецца вялікай эканомікай і дэмакратыяй, гэтай краінай, як і многімі ў Лацінскай Амерыцы, кіруюць папулісты, а ўзровень карупцыі ў краіне застаецца высокі. 

Чаму для Бразіліі важныя калійныя ўгнаенні? Бразілія — вялікі вытворца соевых бабоў, якія, у асноўным, ідуць на корм жывёле. 80% бразільскага ўраджаю выкупляе Кітай, рэшту — еўрапейскія краіны, у асноўным Іспанія. Калійныя ўгнаенні ўплываюць на ўраджайнасць і прыбыткі бразільскіх кампаній. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Чаму мог падвіснуць пакет санкцый супраць Беларусі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
32
0
Засветили и подсветили/адказаць/
22.02.2023
Гутериешь = гуцериев...... Засветили всех, кто сидит на схематозе белкалия.... Пора упразднять ООН, или, как минимум, гнать в шею Гутериуша из ООН, а Россию из СОВБЕЗА ООН.... Ну да, украинцев же убивает Россия в Украине, а не в стенах ООН....
0
Виктория/адказаць/
22.02.2023
ООН уже окончательно превратилась в ветвь власти обслуживающую руснявых террористов. Пора закрывать и разгонять этих крыс и мышей, а создать действительно демократическую организацию ориентированную на ЧЕЛОВЕКА а не олигархов.
1
Олег/адказаць/
22.02.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930