Знайсці
22.02.2023 / 09:38РусŁacБел

Канец мамаграфіі? Выпрабоўваюць тэст на рак грудзей па поце

Новы тэст на рак грудзей, які робіцца з дапамогай аналізу поту на кончыках пальцаў, можа замяніць непрыемную мамаграфію, што выкарыстоўваецца цяпер. Магчыма, што вынаходніцтва спрацуе і з іншымі відамі раку.

Мамограф. Фота: pixabay.com

Прафесарка Сімона Франчэзэ прыйшла да высновы, што пот на пальцах можа з 98%-най дакладнасцю паведаміць нам, ці мае тая ці іншая жанчына рак грудзей. Усё ад таго, што на наяўнасць раку можа ўказваць бялок-біямаркер у поце, тлумачыць Daily Mail.

Франчэзэ 15 гадоў працавала разам з паліцыяй над зборам інфармацыі праз адбіткі пальцаў. У выніку яна адкрыла метад, што дазваляе праверыць наяўнасць раку грудзей.

Разам з прафесаркай Франчэзэ над адпаведным даследаваннем працавалі навукоўцы з брытанскага ўніверсітэта Шэфілд-Халам. Дослед з удзелам 15 жанчын паказаў, што калі проста пакінуць узоры поту на адпаведнай пласціне, можна вызначыць і наяўнасць раку, і нават яго цяжкасць. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што з цягам часу такі тэст можа замяніць мамаграфію, але ж трэба праводзіць больш маштабныя выпрабаванні новага метаду.

Цяпер, калі праводзяць мамаграфію, малочную залозу размяшчаюць паміж дзвюх пласцін і потым праводзяць яе рэнтген. Гэтая працэдура часта прыносіць дыскамфорт, а ў некаторых людзей і ўвогуле выклікае боль. Калі ж ідэя з новым тэстам будзе паспяховай, праверыць сябе на рак можна будзе, не выходзячы з дому, і пры гэтым чалавек будзе адчуваць сябе нашмат камфортней.

Пласціну для тэсту, лічаць навукоўцы, можна будзе высылаць пацыентцы дадому. Пасля таго, як тая пакідае на ёй свае адбіткі пальцаў, пласціну апырскваюць хімічным сродкам і змяшчаюць у мас-спектрометр, дзе з дапамогай моцнага лазера ўзор поту ператвараюць у газ. Пасля гэтага навукоўцы могуць ацаніць яго склад і вызначыць наяўнасць у поце чалавека біямаркераў раку грудзей.

Таксама даследчыкі спрабуюць зразумець, ці не можа новы метад дапамагчы знаходзіць і іншыя віды раку, у тым ліку рак прастаты.

«Хвароба — душ, які змывае з цябе ўсё лішняе». Каця Пытлева і яе шчыры аповед пра рак

Гэты від раку з'яўляецца самым распаўсюджаным у свеце. Вось галоўныя міфы пра яго

Прабежкі моцна зніжаюць рызыку раку грудзей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930