Знайсці
20.02.2023 / 16:504РусŁacБел

11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне

Сёння каля 15:00 на 9-м км аўтадарогі Смалявічы—Шацк адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі.

На месца здарэння выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамляе МУС.

Дзесяць пацярпелых у ДТЗ шпіталізавалі ў Смалявіцкую ЦРБ — у аддзяленні рэанімацыі і ў аддзяленні хірургіі.

З РНПЦ траўматалогіі і артапедыі на дапамогу мясцовым лекарам выехала брыгада спецыялістаў-траўматолагаў, з абласных бальніц (дарослай і дзіцячай) прыбылі пазаштатныя спецыялісты анестэзіёлагі-рэаніматолагі і хірургі для аказання дапамогі лекарам ЦРБ. Разгорнутыя тры аперацыйныя, праводзіцца супрацьшокавая тэрапія. 

Сярод 11 загінулых было двое падлеткаў, піша Міністэрства аховы здароўя.

Для правядзення рэспубліканскага лячэбнага кансіліуму на месца выехаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Улад/адказаць/
20.02.2023
Жахлівая аварыя ... Спачуванні родным трагічна загінуўшых людзей.
Колькі тон пяску вёз гэты МАЗ?
1
Жвір/адказаць/
20.02.2023
Фоты не даюць уяўленьня, які з аўтамабіляў выехаў на паласу стрэчнага руху. Маршрутчыкі прыгарадных маршрутаў ездзяць неахайна, даводзілася карыстацца. Хуткасны рэжым не вытрымліваюць усе зь іх, ляцяць, што дурныя. А пры цяперашнім стане дарожнага пакрыцьця, гэта можа прывесьці да страты кантролю над транспартным сродкам. Цяпер варта чакаць ужэстачэньня кантролю на дарогах, і нават зменаў у ПДР. Якасьць саміх дарог лепшай ня зробіцца, гэта застанецца па-за ўвагаю.
1
Няўпэўнены/адказаць/
20.02.2023
Дрег,  Але ў дадзеным выпадку, на фатаздымку маршрутка на сваёй паласе, а самазвал на сустрэчнай, ажно з узбочыны у кувет ссунуўся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера