Знайсці
20.02.2023 / 16:153РусŁacБел

У Саудаўскай Аравіі з'явіцца высокатэхналагічны хмарачос у форме куба 

Ён стане «адным з найбуйнейшых збудаванняў у свеце».

Фота: Public Investment Fund of Saudi Arabia

У Саудаўскай Аравіі пабудуюць новы высокатэхналагічны раён з гіганцкім кубічным хмарачосам. Пра гэта 16 студзеня паведаміў Суверэнны фонд Саудаўскай Аравіі — адзін з найбуйнейшых фондаў у свеце з агульным капіталам у 620 млрд даляраў (звыш 1,5 трыльёна беларускіх рублёў).

Раён New Murabba плошчай 19 квадратных кіламетраў будзе пабудаваны на паўночным захадзе Эр-Рыяда. У цэнтры новага раёна будзе ўзведзены гіганцкі куб Mukaab памерам 400×400×400 метраў, у якім будзе знаходзіцца спіралепадобная высокая вежа і масіўныя галаграфічныя экраны з функцыяй імітацыі розных відаў асяроддзя і неба.

Па задумцы аўтараў, New Murabba стане «новым тварам Эр-Рыяда і брамай у іншы свет», а Mukaab — «адным з найбуйнейшых створаных збудаванняў у свеце».

«Праект New Murabba будзе ўключаць больш за 100 тысяч кватэр і 9 тысяч гасцінічных нумароў, а таксама больш за 980 тысяч квадратных метраў розных крам і амаль паўтара мільёна квадратных метраў офісных памяшканняў. Туды ж увойдуць 80 забаўляльных і культурных пляцовак, універсітэт тэхналогій і дызайну, шматфункцыянальны імерсіўны тэатр і музей», — паведаміў Суверэнны фонд Саудаўскай Аравіі.

Таксама ён распавёў падрабязнасці пра новы хмарачос Mukaab, які, па словах архітэктараў, «зможа размясціць у сабе 20 будынкаў памеру Эмпайр-стэйт-білдынг».

«Mukaab будзе пабудаваны ў сучасным архітэктурным стылі і заключаны ў кубічны фасад, што дазволіць максімальна задзейнічаць вольную прастору для размяшчэння віртуальных і галаграфічных тэхналогій. Сама плошча куба будзе дасягаць 2 мільёнаў квадратных метраў і ў ім размесцяцца мноства крам, культурных і турыстычных месцаў, а таксама амаль ва ўсю вышыню атрыум, у якім будзе знаходзіцца спіралепадобная вежа», — падкрэслілі ў Суверэнным фондзе.

Відэа: Public Investment Fund of Saudi Arabia

Сам кошт будаўніцтва пакуль невядомы, але канчатковы тэрмін яго рэалізацыі датуецца 2030-м годам. Таксама вядома, што планы па стварэнні New Murabba і Mukaab уключаны ў больш глабальны праект Саудаўскай Аравіі пад назвай Saudi Vision 2030.

У рамках гэтага праекта ўрад краіны таксама плануе ўзвесці з нуля высокатэхналагічны «горад будучыні» Неом, коштам звыш 500 млрд даляраў (амаль 1,4 трлн бел. руб.), пра што мы ўжо пісалі раней. 

Чытайце яшчэ:

Глядзіце, якую праваслаўную царкву збудавалі на месцы тэракта 11 верасня ў Нью-Ëрку ФОТЫ 

«Як табе такое, Ілан Маск?»: у сістэмы Starlink хутка з'явіцца новы канкурэнт 

Робаты-дастаўшчыкі ежы з'явіліся на вуліцах Дубая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
2
20.02.2023
А ў нас збудуюць шэрыя мурашнікі на Арлоўскай. Ну і Наша Ніва возьме інтэрв‘ю у якога-небудзь дзівака, каторы распавядзе, што аднавіць стары горад у Менску немагчыма, бо дорага пераносіць развязку і Белпромпраект.
3
Футурыст/адказаць/
20.02.2023
Вось так мудрыя людзі выкарыстоўваюць даляры ад продажы нафты. Не крадуць іх, а будуюць будучыню для новых пакаленняў. І з такімі людзьмі хочацца сябраваць, жыць побач ну і т.д. Кароч, у беларусаў такіх суседзяў няма, на жаль.
0
Снид/адказаць/
21.02.2023
Футурыст, я б не хацеў сабе будучыню ў форме куба xD
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930