Знайсці
19.02.2023 / 10:2823РусŁacБел

Макрон: Я хачу перамогі Украіны, але супраць таго, каб Расія была раздушаная

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрв'ю, дадзеным на борце самалёта падчас вяртання з Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, расказаў пра тое, як бачыць будучыню Расіі пасля вайны.

Эманюэль Макрон. Фота: AP / Alex Brandon

«Я не думаю, як некаторыя, што трэба дамагчыся поўнага разгрому Расіі, атакаваць яе на ўласнай тэрыторыі. Ім хацелася б у першую чаргу разграміць Расію. Але гэта ніколі не было і ніколі не будзе пазіцыяй Францыі», — заявіў Макрон.

«Неабходна, каб украінскі наступ пахіснуў расійскі фронт і прымусіў Маскву вярнуцца за стол перамоў», — мяркуе прэзідэнт Францыі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у «ніводнага з бакоў не атрымаецца дамагчыся поўнай перамогі».

Акрамя таго, Макрон мяркуе, што ўсе кандыдатуры на пасаду прэзідэнта Расіі ў «рамках цяперашняй сістэмы» здаюцца яму горшымі за Уладзіміра Пуціна.

«Мы шчыра верым, што расійская грамадзянская супольнасць зробіць дэмакратычны выбар? Я вельмі гэтага хачу, але не вельмі ў гэта веру», — адзначыў французскі лідар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
37
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
0
Меў рацыю Пазняк, што эўропа гнілая/адказаць/
20.02.2023
,, шаноўныя людцы, гэтыя людзі ў 14 збіраліся прадаваць рускім 2 містралі(дэсантны карабель і авіяносец у адным флаконе) за 2.2 мільярды кожны, а вы тут абураецеся. Прынцыпы - гэта не пра заходніх эўрапейскіх палітыкаў.
1
Банапарт/адказаць/
20.02.2023
Гость, так апошні вялікі палітык быў Банапарт, пасля яго нейкія пі...
0
Лядства ўсюль/адказаць/
20.02.2023
Ільінішна, усе ен разумее але ашаны і заводы рэно ў маскве важней за жыцці людзей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930