Знайсці
18.02.2023 / 08:413РусŁacБел

Кім Чэн Ын паглядзеў спартыўныя спаборніцтвы разам з дачкой

Лідар КНДР Кім Чэн Ын разам з дачкой Кім Чжу Э наведаў спартыўныя спаборніцтвы паміж камандамі Кабінета міністраў і Мінабароны з нагоды дня нараджэння колішняга лідара краіны Кім Чэн Іра. Пра гэта піша РБК са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

KNMA

Усяго прайшло два спаборніцтвы — гульня ў футбол і перацягванне каната. У абодвух выпадках перамагла каманда міністэрства абароны: у футболе яны абышлі прадстаўнікоў Кабміна з лікам 3:1, у перацягванні каната — 2:0. Сярод гледачоў былі міністр абароны Кан Сун Нам і член Прэзідыума Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі Чо Ён Вон, а таксама члены ўрада і супрацоўнікі іншых міністэрстваў.

Да мінулага лістапада ўлады КНДР не пацвярджалі наяўнасць у лідара краіны дзяцей. Паводле звестак паўднёвакарэйскай разведкі, у іх з жонкай Лі Соль Чжу дзве дачкі і сын — 2010, 2013 і 2017 гадоў нараджэння. Кім Чжу Э — дзесяць гадоў. У апошні час Кім Чэн Ын часта з'яўляецца з дачкой на публічных мерапрыемствах.

8 лютага Кім Чжу Э пабывала разам з бацькамі на мерапрыемствах з нагоды 75-годдзя Карэйскай Народнай арміі, таксама на пачатку лютага разам з бацькам яна наведала ваенны парад, праведзены ў гонар гэтага свята. Пасля гэтага паўднёвакарэйскія СМІ сталі абмяркоўваць магчымасць зрабіць яе пераемніцай кіраўніка дзяржавы.

14 лютага Паўночная Карэя прадставіла серыю марак з Кім Чжу Э і яе бацькам. Яна прысвечаная выпрабавальнаму пуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
и на этом сходства не заканчиваются/адказаць/
18.02.2023
Такая же розовощекая как и Коленька
0
апухлая от голода и слез/адказаць/
18.02.2023
может краснеет от неловкости и стыда
18.02.2023
Пачвара самая настоящая. Как земля носит только
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера