Знайсці
18.02.2023 / 10:567РусŁacБел

У новым тызеры Русалачка выглядае чароўна, але бляклавата

У новым рымейку знакамітага мультфільма Русалачка здаецца крыху менш яркай, чым чакалі прыхільнікі.

Скрыншот Youtube

Кампанія Disney намагалася трымаць атмасферу максімальнай сакрэтнасці вакол будучага рымейка аднаго са сваіх найлепшых хітоў — мультфільма «Русалачка». Арыгінальная мультыплікацыйная стужка была выпушчаная ў далёкім 1989 годзе. А пра сёлетні рымейк ад рэжысёра Роба Маршала было вядома няшмат, акрамя даты прэм’еры 26 мая і аднаго цьмянага трэйлера.

Новы тызер новай «Русалачкі»

Новы фільм па ўсёй бачнасці зроблены з выкарыстаннем тэхналогіі CGI-анімацыі, прызначанай для максімальнага набліжэння да рэальнасці. Не ўсе прыхільнікі «старой» версіі ацанілі першы трэйлер, які атрымаў шмат негатыўных водгукаў. Новы кароткі тызер некаторым аглядальнікам таксама здаўся «трохі прыглушаным», асабліва ў параўнанні з яркімі фарбамі арыгінала.

Галоўную ролю ў новай стужцы сыграла Хэлі Бэйлі, 22-гадовая амерыканская спявачка і актрыса.

Хэлі Бэйлі. Фота: vecteezy

Па сюжэце русалка Арыэль у час караблекрушэння ратуе прынца, які тоне, — і паміж імі, канечне, узнікае каханне. Але, як заўсёды, на шляху закаханых узнікаюць перашкоды. А каб стаць чалавекам, пакінуць родны акіян і трапіць у свет людзей, Арыэль заключае здзелку з марской ведзьмай Урсулай і аддае той свой чароўны голас.

Першы трэйлер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Васёк/адказаць/
18.02.2023
Дональд, чо ты гоніш... У нашэм балоце адна жывёт, как іду инагда пьяный с работы так ана выходзит паабшчацца. Ана не загарэлая проста вада ф балоте гразная.
18.02.2023
Оригинальных идей либо нет либо они закончились (были же уже странные компьютерно нарисованные львы Фавро, Алладин и Гермиона с Чудовищем), приходится делать ремейки и подстраиваться под коньюктуру.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
19.02.2023
Толератненько, да памяркоуныя?Третье место в мире по расизму. Так держать!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930