Ціма Беларускіх аднаўляе канцэрты — у Расіі
Спявак Ціма Беларускіх, які быў асуджаны да «хатняй хіміі», паведаміў, што праз некалькі месяцаў зноў будзе даваць канцэрты.
Скрыншот з інстаграма Цімы Беларускіх
«Праз два гады пераносаў, пачынаючы ад пандэміі і заканчваючы ўсім вядомым маім форс-мажорам, мы нарэшце рады назваць вам даты нашых сталічных прэзентацый», — напісаў Ціма Беларускіх у інстаграме.
У маі ў яго плануецца канцэрт у Санкт-Пецярбургу, а ў чэрвені — у Маскве.
Ціма Беларускіх анансуе новы альбом.
Нагадаем, што ў студзені 2021 года спевака ў гульнявым клубе ў Мінску затрымала міліцыя. Пры асабістым вобшуку ў яго быў знойдзены гашыш (каля 0,0375 грама) і амфетамін (1,96 грама).
Паведамлялася, што наркотыкі спявак і яго прыяцель купілі праз інтэрнэт. Частку ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба, рэшту выявілі работнікі міліцыі. Падчас асабістага надгляду ў Цімы быў знойдзены таксама псіхатроп. Сваю віну абвінавачаныя прызналі. Спявак быў адпушчаны пад заклад, а яго знаёмы знаходзіцца пад вартай.
У красавіку таго ж года спеваку далі два гады «хатняй хіміі».
Чытайце таксама:
Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў
Вяртанні, надзеі і страты. 10 галоўных музычных альбомаў Беларусі





