Знайсці
17.02.2023 / 09:457РусŁacБел

Павел Севярынец. Беларуская — мова любові. Верш

Павел Севярынец, асуджаны на сем гадоў зняволення, даслаў з-за кратаў верш. Яго апублікавала ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга.

Беларуская — мова любові.
Ненавідзець — ня ў нашай крыві.
Бо сказана ў нашае мове:
«Пачынаецца ўсё з любві».

Беларуская — мова любові.
Толькі сэрцам магчыма пачуць:
Тут крыніцы бруяць у размове
І над кветкамі пчолы гудуць.

Беларуская — мова любові,
І, каб бліжні бяз клопату жыў,
Мы і родным у шчасці адмовім,
І сябе аддадзім на крыжы.

Беларуская — мова любові.
Гэтай мовы ў нас не адняць:
Мы і храмы, і замкі адновім, 
Каб маліцца, спяваць і кахаць!

Беларуская — мова любові,
І калі ты яе збярог,
Нават у адзінюткім слове
Цябе ў вусны цалуе Бог.

Беларуская — мова любові:
Хрысціянаў з усіх краёў
У Самім Хрысце як аснове 
Беларусь яднае наноў.

Адгукнецца ў Менску і Шклове:
«Не хлусі. Не крадзі. Не забі…»
Беларуская — мова любові.
Калі ты беларус — любі.

05.02.2023

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18.02.2023
"«Не хлусі. Не крадзі. Не"
дык вось атрымліваецца што сам жа парушыў гэты запавет у "сваім" жа вершы, узяўшы за аснову радкі РР і не толькі

а ў канцы загадным тонам - "— любі."
каго? таго, каго загадае любіць Мясія Павал?

2
Anatol Starkou/адказаць/
18.02.2023
--, Мясія Зя. У Паўла Зя мясія. Іншага не было. Вось Сьвяты Зя і вёў Паўла ад адной зоны да другой, сам застаючыся непадалёку ад амерыканскай касы Свабоды. 
19.02.2023
Starkou, а вы сам дзе? і каго вядзеце і куды?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера