Знайсці
16.02.2023 / 21:39РусŁacБел

Кінакампанія Warner Bros.: Інфармацыя пра пачатак працы над новым фільмам пра Гары Потэра — хлуслівая

Сёння многія СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва», напісалі пра тое, што кінастудыя Warner Bros. ужо пачала распрацоўку новага фільма пра Гары Потэра. Але гэта аказалася няпраўдай, сама студыя ў сваім каментарыі назвала інфармацыю хлуслівай.

Фота: кадр з фільма «Гары Потэр і Філасофскі камень»

Пра абвяржэнне ўвечары 16 лютага паведаміла выданне Mirror са спасылкай на словы прадстаўніка Warner Bros.

Па ранейшай інфармацыі брытанскай газеты The Sun, якая і запусціла неправераную інфармацыю, гаворка нібыта вялася пра пачатак працэсу стварэння фільма «Гары Потэр і Праклятае дзіця». Будучую частку франшызы пра юнага чараўніка нібыта збіраліся падзяліць на дзве часткі, якія б прынеслі задавальненне гледачам.

Чытайце яшчэ:

Гульня Hogwarts Legacy пра свет Гары Потэра б'е рэкорды

Дзесяць небанальных фільмаў пра каханне да 14 лютага

«Разумець не абавязкова, галоўнае — любіць». Жбанкоў, Кацяловіч і Тарналіцкі вучаць, як адрозніваць добрае кіно ад кепскага 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930