Знайсці
16.02.2023 / 18:576РусŁacБел

У Акадэміі навук працуюць над 15-томным тлумачальным слоўнікам беларускай мовы

Навукоўцы НАНБ працуюць над 15-томным тлумачальным слоўнікам беларускай мовы, паведаміў дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў падчас прэс-канферэнцыі «Развіццё і папулярызацыя сучаснай беларускай мовы», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

«Мы працуем над стварэннем новага фундаментальнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы ў 15 тамах. У найбліжэйшай перспектыве першы том павінен выйсці ў свет.

Слоўнік будзе налічваць больш чым 250 тысяч слоў — такога аб'ёму ў нас яшчэ не было.

Ён будзе адлюстроўваць лексічнае багацце з улікам тых змен, якія адбыліся ў апошнія дзесяцігоддзі ў сувязі з сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі зменамі, у культурным жыцці. Думаю, гэта будзе вельмі важнай падзеяй», — сказаў Ігар Капылоў.

У 2022 годзе выйшаў з друку Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы ў двух тамах. Яго аб'ём — каля 65 тысяч слоў. Там улічаныя змены, зафіксаваныя запазычанні, якія трапілі ў беларускую мову, тыя словы, за кошт якіх папоўніўся лексічны склад мовы ў апошнія дзесяцігоддзі.

Вядзецца таксама даследаванне мовы ХІХ стагоддзя. «Так сталася, што да гэтага часу недастаткова была даследаваная мова 19 стагоддзя, — адзначыў Ігар Капылоў. — Ідзе праца па стварэнні Тлумачальнага слоўніка ХІХ стагоддзя і ўжо фактычна створаныя слоўнікі асобных пісьменнікаў. У першую чаргу маю на ўвазе Дуніна-Марцінкевіча».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Странно/адказаць/
16.02.2023
Странно, так ябатьки же ненавидят белорусский язык и белорусскую культуру, как и лукашенки....
 А академия наук, насколько известно, занимается только сказками....
0
Axel Justas/адказаць/
17.02.2023
Зпадзяюся, хоць анлайн версію зробіць.
0
кніжны чарвяк/адказаць/
16.06.2023
Няма сэнсу чакаць чагосьці ад афіцыйных мовазнаўцаў. Кожны беларус можа сам зрабіць свой ўнёсак і дапамагчы праекту Wiktionary (Вікіслоўнік). Гэта платформа, на якой можна супольнымі намаганнямі валанцёраў будаваць слоўнікі беларускай мовы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930