Знайсці
16.02.2023 / 12:3410РусŁacБел

«Давайце перагорнем старонку». Лукашэнка сышоў ад адказу на пытанне замежных журналістаў пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі

«Любога «палітвязня» называйце. Мы будзем тлумачыць, што ён здзейсніў, чаму ён там знаходзіцца», — сказаў Лукашэнка ў адказ на пытанне замежнага журналіста.

Фота: БелТА

«Мы зрабілі крок насустрач не толькі сваім унутраным, але і тым, якія збеглі, здзейсніўшы тут правапарушэнні: «Давайце перагорнем старонку, прыходзьце, будзем разбірацца!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што не хоча каб беларусы з'язджалі працаваць за мяжу.

«Я асабіста, як і многія тут, не хачу, каб нашы суайчыннікі дзесьці боўталіся ў вас за мяжой. Ці то ў Англіі, ці то ў Францыі. І нават у Польшчы, дзе сёння ў бальніцах няма каму працаваць. А вось «дрэнная Беларусь» — нашы медыкі — там нарасхват. Я хачу, каб яны жылі тут і працавалі тут. І мы гатовыя дараваць тое, што можна дараваць. Вось такая ў нас дэмакратычная дыктатура», — сказаў ён.

За 2020 і 2021 гады нават па афіцыйнай статыстыцы, якая можа быць сфальсіфікаваная ў бок памяншэння, насельніцтва Беларусі зменшылася на 154 тысячы чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Труцень/адказаць/
16.02.2023
Так перагані! Мо як самы галоўны пачнеш з сябе, спыні рэпрэсіі, колькі можна крыўдзіцца на ўсіх?! Пакажы знак жобрай волі, глядзі мо хто на захадзе і заўважа.
1
Айфон Плафоныч /адказаць/
16.02.2023
Саня, з каго бы нам распачаць .. Ну можа з Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру?
0
Гость/адказаць/
17.02.2023
Его самого нужно ‘’перевернуть’’.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера