Знайсці
16.02.2023 / 11:214РусŁacБел

Польскія памежнікі разграмілі найбуйнейшую ў гісторыі групу, якая займалася кантрабандай цыгарэт

Памежнікі сумесна з іншымі службамі разграмілі арганізаваную злачынную групу, адказную за найбуйнейшую ў гісторыі кантрабанду цыгарэт з Беларусі ў Польшчу. Абвінавачванні ў гэтай справе выстаўленыя 18 польскім грамадзянам. Расследаванне вядзецца пад наглядам Падляскага аддзела міжраённага аддзела па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі краёвай пракуратуры.

У аперацыі бралі ўдзел памежнікі і мытнікі Беластоцкага ваяводства пры падтрымцы Еўрапала — каля 200 чалавек. Усяго было праведзена ператрусаў па больш як па 30 адрасах. Затрымана 18 грамадзян Польшчы, сярод якіх сем супрацоўнікаў мытні ў Баброўніках.

На чале арганізаванай злачыннай групы стаяў затрыманы ў Варшаве 59-гадовы грамадзянін Польшчы, ураджэнец Падляскага ваяводства. Цяпер мужчына жыве ў Варшаве. Ён адказваў за заказ цыгарэт у Беларусі, арганізацыю кантрабанды цыгарэт праз мяжу і за іх далейшае распаўсюджванне.

Па месцы яго жыхарства знайшлі 190 тыс. злотых, 95 тыс. еўра і 6 кг золата, а таксама значныя сумы грошай, атрыманыя ў выніку злачынства, якія ён хаваў ад членаў сваёй сям'і. Мужчына атрымаў абвінавачванні ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай, кантрабандзе цыгарэт, адмыванні грошай. Ён арыштаваны на 3 месяцы.

Таксама сем супрацоўнікаў мытні абвінавачваюцца ва ўдзеле ў злачыннай групе і атрыманні ўзнагароджання ў сувязі з займанай пасадай у памеры не менш за 400 тысяч еўра. Мытнікі таксама арыштаваныя на тры месяцы да суда. Затрыманы 49-гадовы мужчына, які кантактаваў з мытняй і плаціў мытнікам.

Сярод затрыманых — дзве жанчыны 53 і 35 гадоў.

Паведамляецца, што структура злачыннай групы была вельмі добра арганізаваная і іерархізаваная. У ёй быў пастаянны падзел задач і роляў паміж удзельнікамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вадя /адказаць/
16.02.2023
Эннот, Да ,нужно расширять посевы табака на загрязнённых территориях. Эффект от курения проявится быстрее!Вот это будет качество!!!!
0
Гррн/адказаць/
17.02.2023
Pracujce bracia. Граміце лукашыстаў толькі так.
18.02.2023
Видимо на Литовской и латвийской границах такая же коррупция. Пора вскрывать эти гнойные нарывы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера