Знайсці
14.02.2023 / 16:458РусŁacБел

Чаму мог падвіснуць пакет санкцый супраць Беларусі?

Учора стала вядома, што новы пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі не прыняты, бо абмяркоўваюцца саступкі па калію. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка на прэс-канферэнцыі выказаў меркаванне наконт таго, з чым гэта звязана. 

Па словах Латушкі, некаторыя краіны прапануюць саступкі ў дачыненні да беларускіх угнаенняў, абгрунтоўваючы гэта праблемай харчавання ў свеце.

«Нібыты гэта ўплывае на кошт прадуктаў харчавання, у сувязі з санкцыямі расце кошт калійных угнаенняў. Па нашым аналізе і пасля нашых кантактаў з ЗША, лічым, што гэтая пазіцыя не мае падставаў. Уплыў мінімалістычны.

Хутчэй за ўсё, размова ідзе пра лабіраванне інтарэсаў калійных груповак, якія зарабляюць на гэтым мільярды. Зразумела, што частка грошай вяртаецца на «Беларуськалій», але большая частка асядае ў кішэнях тых людзей, якія займаюцца продажам калійных угнаенняў на сусветных рынках. І гэта звязана з сям’ёй Лукашэнкі.

Мы ведаем, што генеральны дырэктар «Беларуськалія» з’яўляецца хросным Колі Лукашэнкі, набліжаны да самога Лукашэнкі. Уся сістэма калійных імпарцёраў кантралюецца сям’ёй Лукашэнкі», — кажа палітык. 

Калі будзе пралабіраваны такі падыход, то з’явіцца магчымасць выхаду з абмежаванняў калійных паставак. Лукашэнка атрымае фінансы на пабудову рэпрэсіўнага апарату, падтрымку вайны, мяркуе Латушка.

«Мы лічым, што такая пазіцыя крывадушная і абсалютна непрымальная. Актыўна вядзём дыялог з Бруселем, МЗС Польшчы і Літвы. Нам важна, каб пакет быў прыняты і выключыў усе магчымасці абыходу санкцый. І каб не было выключэнняў, якія б адмянялі санкцыі на пастаўкі калійных угнаенняў», — патлумачыў Павел Латушка. 

Па словах Латушкі, за апошні час дэмакратычныя сілы перадалі 23 лісты з прапановамі па развіцці санкцыйнай палітыкі. 

«Яны тычыліся гарманізацыі санкцыйнай палітыкі. Пра такую гарманізацыю мы кажам нашым еўрапейскім партнёрам пачынаючы з сакавіка мінулага года. Калі пачалася вайна, сталі прымацца санкцыйныя пакеты ў дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі, яны заўсёды прадугледжвалі розны падыход. Мы адразу папярэджвалі ўсіх нашых партнёраў, што гэта прывядзе да сітуацыі, калі Лукашэнка стане выкарыстоўваць гэта як хаб у інтарэсах Расійскай Федэрацыі. Менавіта гэта і здарылася». 

Чытайце таксама: 

Ціханоўская ў адказ на крытыку Падаляка: Мы будзем падтрымліваць Украіну незалежна ад таго, як будзе развівацца дыялог з Кіевам

«Не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў». Пераходны кабінет патлумачыў, чаму перамовы па палітвязнях не пачаліся

«Не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў». Пераходны кабінет патлумачыў, чаму перамовы па палітвязнях не пачаліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
8
15.02.2023
Трэба перамовы аб вызваленні вязняў а не санкцыі, Ай, як завярашчалi! Скора будзе паўвостраў Беларусь. Калі закрыюць усе пераходы.
1
Мойша/адказаць/
15.02.2023
Vik, так будзе паўвостпа расейскай імперыі, які патрапіць на бліжэйшую сотню год пад поўны кантроль крамля і нават калі імперыя падзе то тут ужо будзе звычайная смаленская губерня с кучай рускіх вымпіўшых людзей
0
Woodoo Cult /адказаць/
17.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930