Знайсці
13.02.2023 / 23:14РусŁacБел

Андрэю Хадановічу — 50! Паэзія, якая заўжды дае надзею. Новае ВІДЭА на ягоным аўтарскім ютуб-канале

Гэты выпуск на канале самы незвычайны, бо галоўны герой відэа — сам Андрэй Хадановіч. 13 лютага ў свой 50-ы дзень нараджэння аўтар прачытае свае творы і раскажа пра кніжкі, якія напісаў. 

Андрэй Хадановіч сёння расказвае:

  • чаму першая кніга Хадановіча «Лісты з-пад коўдры» выйшла ў свет спачатку на ўкраінскай мове;

  • якая кніга паэта — самая хуліганская;

  • каму прысвечаны твор «Неба Марыі», які паклала на музыку кампазітарка Вольга Падгайская;

  • Каляды ці Вялікдзень — на якое свята пішацца лепш;

  • як ствараўся паэтычны адказ беларускіх мужчын дасканалым шведам;

  • каму была адрасавана адзіная дзіцячая кніга Хадановіча;

  • чаму ў тэкстах паэта пасля 2020-га заўсёды ёсць не толькі боль, але і надзея.

БОНУС: Андрэй Хадановіч чытае рэп.

Памятаем, што ў сённяшнія цёмныя часы паэзія — гэта найлепшая тэрапія, якая дасылае нам промні цеплыні і падтрымкі, таму будзьма з беларускай літаратурай і яе выбітнымі аўтарамі.

Глядзім новы выпуск і пакідаем вашы віншаванні для спадара Хадановіча ў каментарыях.

Глядзіце таксама:

Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

У паэзіі жаночы твар: ТОП-5 найлепшых кніг сучасных беларускіх паэтак. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

«Простыя словы» Міхала Анемпадыстава — песня нашых дваровых пратэстаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930