Знайсці
14.02.2023 / 10:152РусŁacБел

Як змяніліся цэны на шоп-туры ў Беласток і колькі цяпер стаяць на мяжы

10 лютага Польшча закрыла пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю. Як цяпер ездзяць на закупы ў Беласток?

Памежны пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі» да закрыцця. Скрын відэа

Кошт паездкі ў Беласток вырас на 20 рублёў

Найбольш сітуацыя закранула жыхароў Гродзеншчыны. З закрыццём памежнага перахода гродзенскія аператары пасажырскіх перавозак і шоп-тураў перанакіравалі свае маршруты ў Беласток і Варшаву праз Літву.

«Калі людзям трэба ехаць, то яны пагодзяцца на паездку, якая ўтрая больш зойме часу. Пакуль, аднак, мы не можам сказаць, як адаб'ецца сітуацыя на кліентах, але мяркуем, што іх калі і паменее, то не істотна», — выказаліся ў адной з гродзенскіх транспартных кампаній.

Шоп-туры з Гродна ў Беласток падаражэлі на 20 рублёў — да 80 рублёў. Пэўнасці з часам паездкі няма.

Улюблёны беларусамі гандлёвы цэнтр Atrium Biala ў Беластоку. Ілюстрацыйнае фота: tangrimal.by 

З шасці пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай працуюць толькі два ў Брэсцкай вобласці. Толькі адзін з іх — «Брэст — Цярэспаль» — прызначаны для руху легкавога транспарту.

Варыянты паездак праз Брэст маршрутчыкамі не разглядаюцца.

«У нас маршруты толькі праз Літву. Плануйце паездку на гадзін 10 як мінімум. Праз Брэст ехаць нам не выгадна. Вялікі кіламетраж», — патлумачыла дыспетчар яшчэ адной кампаніі.

«На мяжы можам прастаяць да 12 гадзін»

Прыватны перавозчык Пётр ужо разведаў дарогу праз Літву і нават Латвію ў Польшчу. Паводле яго, кліенты ёсць, але ён іх папярэджвае пра доўгую паездку і складанасці, звязаныя з ёю.

Маршрутка з Гродна на беластоцкім аўтавакзале. Фота: «Гродна лайф»

«Разлічвайце, што на беларуска-літоўскай мяжы можам прастаяць да 12 гадзін. Там ужо чэргі. Паездка можа заняць усе 24 гадзіны. Людзей ездзіць шмат, бо ўвесь пасажырапаток з Гродна ў Польшчу пераарыентаваўся праз Літву. Раней з Гродна ў Беласток можна было даехаць за 6-8 гадзін. Набірайцеся цярпення, калі паедзеце».

Па словах суразмоўцы, раней пункт пропуску «Прывалка» на мяжы з Літвой калі і быў перагружаны, то зрэдку. Цяпер жа там чарга з дзясяткаў машын.

Да закрыцця памежнага перахода «Брузгі» ад Гродна да Беластока было 85 кіламетраў. Пры ўдачлівым збегу абставін дарога магла заняць меней за 4 гадзіны. Праз закрыты 10 лютага пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі» з Гродна да Беластока было 120 кіламетраў.

Праз Літву ехаць 250 кіламетраў, а праз Брэст — 400.

«Надышла другая рэальнасць»

У чатах папулярныя пытанні: колькі машын у чарзе на мяжы і як хутка іх прапускаюць.

«Прывалка, у бок Літвы стаім на беларусах ужо 5 гадзін, прасоўванні мінімальныя. Выпускаюць па адной машыне з кожнага паса прыкладна раз за гадзіну»,

— папярэджвае ўдзельнік чата «Граніца BY».

«Не істотна, які пункт раней працаваў хутчэй, трэба разумець, што 10.02 надышла другая рэальнасць і ўсё будзе горш з праходжаннем…» — гаворыцца ў яшчэ адным допісе.

У чаце гучаць перасцярогі, што палякі збіраюцца закрыць памежны пункт пропуску і ў Брэсце.

«Жывём у такі час, што ўсё можа быць і мяняецца гэта ў лічаныя дні, а то і гадзіны. У Польшчы пра гэта толькі і кажуць», — абмяркоўваюць.

«Не паездка, а прыгоды»

Ва ўлюблёным беларусамі гандлёвым цэнтры Atrium Biala, што ў Беластоку, у першую суботу пасля закрыцця памежнага перахода «Баброўнікі» пакупнікоў з Беларусі было меней, чым раней.

«Была не паездка, а прыгоды. Нас папярэдзілі, што паедзем праз Літву. Давялося даплаціць за білет, але паездку мы апраўдалі. Адправілі родным пральную машыну, а самі засталіся адпачыць», — расказала наведніца цэнтра з Беларусі.

Гандляры самога цэнтра перакананыя, што кліентаў з Беларусі не паменее, бо «і раней былі цяжкасці на мяжы», якія беларусы пераадольвалі.

Не задаволены сітуацыяй беларускія гастарбайтары.

«Мы псіхуем, — выказвае калектыўную думку адзін з іх, — але нічога парабіць не можам. Палякі паспяшылі закрыць «Баброўнікі». Яны самі будуць у мінусе і зразумеюць сваю памылку. Нам жа застаецца ездзіць у Гродна праз Літву ці Брэст».

Некаторыя не ведаюць, з чым звязана закрыццё памежнага перахода.

«А ці праўда, што з-за Пачобута закрылі мяжу?» — пытаецца адзін з жыхароў Гродзенскай вобласці, які працуе ў Беластоку.

Польскія ўлады не хаваюць, што нагодаю для закрыцця памежнага пункта стаў у тым ліку прысуд журналісту і актывісту польскай меншасці ў Беларусі Андрэю Пачобуту, асуджанаму на 8 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускія ўлады ў адказ на гэта заявілі пра «контрпрадукцыйнасць усіх спроб ціску на Беларусь».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Да чаго прывядзе закрыццё «Баброўнікаў»

Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі»

Памежны камітэт: Дзеянні польскіх улад могуць прывесці да калапсу абапал мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
8
1
Дмитрий/адказаць/
14.02.2023
У меня стоит Немецкий депорт. Виза рабочая Польская. Могу ли я из Польши проехать через Литву в Белоруссию?
0
Woodoo Cult /адказаць/
17.02.2023
Гребаные торбэшники! И так очереди на Литву были немеряные, а что сейчас будет? И для них-то 12 часов из Гродно в Белосток ничто, они ведь дальше Белостока не едут. Для бешеной собаки 7 верст не крюк.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930