Знайсці
11.02.2023 / 17:0513РусŁacБел

Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет зацвердзіў узнагароду за выключную адданасць у служэнні Беларусі

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі будзе ўручаць медаль «Гонар і Годнасць» ад імя беларускага народа асобам, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

«Медаль «Гонар і Годнасць», які мы ўжо вырабілі, — гэта медальён серабрыстага колеру з выявай «Пагоні» ў лаўровым вянку, з надпісам «Беларусь перадусім» на адваротным баку. Гэта адлюстроўвае гонар Айчыны за чалавека, які выключным чынам праявіў сябе ў служэнні ёй», — пракаментавала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Галоўны элемент сюжэту медаля — герб «Пагоня» ў характэрнай ізаграфіі, якая прыпісваецца мастаку Язэпу Драздовічу.

Лаўровы вянок узяты з найбуйнейшага манетнага наміналу часоў ВКЛ — залатога партугала Жыгімонта Аўгуста 1562 года, які выкарыстоўваўся пераважна ў якасці ўзнагароды за службу. Сабраныя разам, яны звяртаюць увагу на пераемнасць паміж ВКЛ і Беларуссю, на наяўнасць у беларусаў сваёй даўняй традыцыі ўзнагарод за заслугі перад радзімай. Надпіс «Беларусь перадусім» акцэнтуе ўвагу на заслугі перад Беларуссю і яе народам.

Блакітны колер стужкі медаля падкрэслівае чысціню неба над Беларуссю. Бела-чырвона-белая ўстаўка адсылае да колераў беларускага нацыянальнага сцяга. Срэбраны колер у геральдыцы азначае сумленнасць, ахвярнасць і бескарыслівасць.

Медаль распрацоўвалі найлепшыя беларускія геральдысты, гісторыкі, дзеячы культуры, паведаміла Коўшык.

Фінансаваўся выраб медалёў за кошт дабрачыннага прыватнага ахвяравання, імя ахвярадаўцы мы не называем па яго просьбе.

Выбіраць асоб, якія вартыя ўзнагароды, будзе адмысловая камісія, склад якой зацвердзіла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская. Ужо зусім хутка будуць абвешчаны імёны беларусаў, якія першымі атрымаюць гэтую ўзнагароду. Некаторыя з іх, па меркаваннях бяспекі, будуць узнагароджаны непублічна.

Само ўзнагароджанне, згодна з пастановай Кабінета, мусіць адбывацца ў выглядзе ўрачыстай цырымоніі з удзелам кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай, паведаміла Аліна Коўшык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
80
Панылы сорам
17
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
4
Креатив/адказаць/
12.02.2023
Тоска. Убедите поляков в безсмысленности закрытия погран переходов, а остальное потом. 
4
даведка/адказаць/
12.02.2023
Смысл в закрытии погранперехода ещё какой есть, если его сотрудники массово задержаны за коррупцию. 
0
Valadzimir/адказаць/
12.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031