Знайсці
11.02.2023 / 13:531РусŁacБел

Улады Турцыі параўналі сілу землятрусу з выбухам 500 атамных бомбаў

Землятрусы ў Турцыі і Сірыі закранулі шырокія плошчы і забралі жыцці больш за 20 тысяч чалавек.

Разбураны дом у Адане. Фота: Bernat Armangue / AP

Землятрус на паўднёвым усходзе Турцыі супастаўны з выбухам 500 ядзерных бомбаў, заявіў журналістам кіраўнік Дэпартамента мінімізацыі рызыкі турэцкага Упраўлення надзвычайных сітуацый (AFAD) Архан Татар.

«Працягласць першага землятрусу склала 65 секунд і мела разбуральны эфект. Другі землятрус аказваў разбуральнае ўздзеянне на працягу 45 секунд. Рэгіён моцна трэсла на працягу прыкладна дзвюх хвілін. Энергія, вызваленая ў выніку землятрусу магнітудай 7,7, раўназначная энергіі 500 атамных бомбаў», — сказаў Татар.

Раней турэцкі навуковец-геафізік Ахмет Эрджан у інтэрв'ю газеце Duvar таксама параўноўваў землятрус з выбухам сотняў ядзерных бомбаў. Па яго словах, у радыусе 200 км ад эпіцэнтра ў найбліжэйшыя два-тры гады могуць здарыцца наймагутнейшыя афтэршокі.

Беларуску Аляксандру Акпынар і яе сына знайшлі пад заваламі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
0
0
Женя/адказаць/
11.02.2023
Нет, это не адектватное сравнение.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031