Знайсці
09.02.2023 / 22:438РусŁacБел

Спартоўку Надзею Астапчук выпусцілі з Акрэсціна

Беларускую легкаатлетку, прызёрку Алімпіяды-2008 Надзею Астапчук затрымалі 15 снежня 2022 года. Ад іншых асуджаных было вядома, што яшчэ ў студзені яна заставалася на Акрэсціна. Цяпер спартоўку выпусцілі.

Надзея Астапчук на Алімпіядзе ў Лондане — 2012. Фота: AP Photo / Matt Dunham

Пра тое, што яна цяпер дома, сама Надзея Астапчук паведаміла ў інтэрв'ю Марату Маркаву на АНТ. У якім статусе яе адпусцілі (проста вызвалілі ці пад падпіску аб нявыездзе), ці заведзеная крымінальная справа — невядома.

Магчыма, інтэрв'ю было адной з умоў вызвалення. Гэтыя «добраахвотныя» гутаркі ў лукашэнкаўскай сістэме, якія хутчэй за ўсё адбываюцца пад ціскам, а не па сваёй волі, — адна з формаў катавання.

Так, напрыклад, лукашэнкаўцы запісвалі зварот байца Аляксея Кудзіна з СІЗА.

У 2021-м Маркаў браў інтэрв'ю ў Рамана Пратасевіча, затрыманага пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair.

Раней расійская журналістка Кацярына Яньшына, якая знаходзілася на Акрэсціна з 5 па 20 студзеня, распавяла, што чула ад сваіх сукамерніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела Астапчук.

Паводле сукамерніц Кацярыны, спартоўка захварэла падчас зняволення, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку.

«Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку». Былая зняволеная з Акрэсціна — пра Надзею Астапчук

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
46
Абуральна
3
0
Шпиля/адказаць/
10.02.2023
Марков хоть понимает, участником какой пытки он является? Это ведь пожизненный срок. Еще флаг Беларусі в руках держал...Марат, твои побегушки и стучалки по коридорам администрации все помнят и отомстят, даже из твоего шакальего круга.
6
даведка/адказаць/
10.02.2023
Надо изначально отдавать себе отчёт, на что каждый подписывается и готов идти в своих намерениях, чтобы затем не было больно публично переобуваться в программе экс-следователя Маркова. 
1
даведка/адказаць/
10.02.2023
Мяне туды нельзя, ибо обучен убивать голыми руками вооружённых лиц при малейшей угрозе жизни...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930