Знайсці
09.02.2023 / 21:3511РусŁacБел

Праспект Перамогі ў Кіеве цяпер будзе Берасцейскім

Мэр Кіева Уладзімір Клічко паведаміў, што ў сталіцы Украіны скончыўся працэс перайменавання яшчэ 31 гарадскога аб'екта, назвы якіх звязаныя з Расіяй і савецкім мінулым. Ёсць і перайменаванні, звязаныя з Беларуссю.

Колішні праспект Перамогі, які цяпер будзе Берасцейскім. Фота: Wikimedia Commons

Адна з найдаўжэйшых кіеўскіх вуліц, праспект Перамогі (працягласць каля 12 км), цяпер будзе насіць назву Берасцейскі праспект. Гэта фактычна вяртанне яго гістарычнай назвы, бо ранейшая была прысвоеная толькі ў 1985 годзе да 40-гадовага юбілею перамогі СССР над нацысцкай Германіяй. Да гэтага праспект быў Брэст-Літоўскім, а яшчэ раней — Брэст-Літоўскай шашой. У ХІХ стагоддзі ж тут была Жытомірская ці Кіева-Берасцейская шаша. 

Брэст-Літоўская шаша, дарэчы, заставалася ў Кіеве таксама, і яе цяпер таксама перайменавалі ў Берасцейскую. 

Цікава, што адразу пасля расійскай агрэсіі на эмоцыях гучалі прапановы пазбавіцца ад любых назваў, якія тычацца і Беларусі, у выніку чаго пад пагрозай апынулася сярод іншага і станцыя метро «Берасцейская». Але ўрэшце здаровы сэнс перамог, бо на самай справе адмова ад назваў, звязаных з Берасцем, для ўкраінцаў была б тым жа самым, што беларусам дзеля таго, каб некаму дапячы, адмаўляцца ад назваў, звязаных з Вільняй, Беластокам ці Смаленскам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
66
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
1
Барбос/адказаць/
10.02.2023
Не "Брестким" будет проспект Победы, а "БЕРЕСТЕЙСКИМ". Почувствуйте разницу.
10.02.2023
Valadzimir, Украінцам пофіг на беларускія тэрыторыі. Гэтыя разборкі могуць чыніць альбо карысныя ідыёты Крамля, альбо гэбня. Як бачыце такія каментары пра тое, што ўкраінцы нібы лічаць нешта ў Беларусі свам, то проста ігнаруйце.
0
савецкі пантэон/адказаць/
10.02.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, не пантэон, а кунсткамера
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930