Знайсці
09.02.2023 / 18:316РусŁacБел

За антываенныя допісы затрыманы адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Гомельшчыны

Мужчына — адзін з саўладальнікаў групы кампаній «Лотас». 

Пятро Старацітараў. Фота: «Укантакце»

Пятру Старацітараву 65 гадоў, ён жыве ў Мазыры.

Мужчына выпусціўся з Крыварожскага горна-руднага інстытута і ў савецкі час працаваў у «Мазырпрамбудзе». Нават быў адным з кіраўніком камсамолу на прадпрыемстве. А ў 1992 годзе ён з сябрамі стварыў кампанію «Лотас» і дагэтуль з'яўляецца яе саўладальнікам.

Пачалі яны з вытворчасці мэблі. Праз некалькі гадоў кампанія стала адной з найбуйнейшых у Мазыры. Яна займаецца вытворчасцю жалезабетонных канструкцый, бетонных блокаў, вокнаў і дзвярэй, а таксама мае ўласны кар'ер каля Мазыра і ажыццяўляе перавозкі па Беларусі і замежжы.

«Лотас» мае два замежныя філіялы — у Навазыбкаве і каля Масквы.

У беларускай кампаніі працуе больш за 500 чалавек.

Старацітараў атрымліваў граматы-падзякі ад выканкама, яго ўключалі ў топы бізнэсоўцаў Гомельшчыны, яму дзякавала Праваслаўная царква, а дзяржаўная прэса казала пра кампанію як «пункт росту раёна». Праўда, быў за ім «грашок» — у 2016 годзе яго затрымлівалі за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць», але ўсё скончылася добра.

У выніку мужчыну затрымалі за антываенныя допісы ў фэйсбуку, якія быццам бы «абражалі Лукашэнку». Губазікаўцы сцвярджаюць, што яму пагражае крымінальная справа за «распальванне варожасці» — то-бок, да 5 гадоў турмы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
100
0
Гость61/адказаць/
09.02.2023
Скорее всего хотят деньги от него. либо бизнес ''отжать''. Или и то и другое.
0
Дожились и докатились/адказаць/
09.02.2023
Фашистысудят антифашистов, пацифистов и борцов за мир во всём мире.....
0
выхад ёсць /адказаць/
12.02.2023
Гость61, ну дык старая схема. Некаму з губазікаў пара на пенсію. Рыхтуецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930