Былую студэнтку асудзілі і выпусцілі ў зале суда
У Мінскім абласным судзе 8 лютага асудзілі палітзняволеную Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прысуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Кацярыну Хулхачыеву затрымалі 29 верасня 2021 года за каментарыі пасля гібелі Андрэя Зельцэра.
Летась пры канцы студзеня дзяўчыну завочна адлічылі з МДЛУ. Кацярына мае маленькага сына.
4
1
0
0
2
16
Каментары
80
No/адказаць/09.02.2023
Асудзілі чалавека, кабету якая мае маленькага дзіця, калі яна адсядзела увесь термін.
Лукашыцкае "правасуддзе"
40
Які там суд/адказаць/09.02.2023
Суд праходзіў у закрытым рэжыме... А чаму? Брыдка шыць "правасуддзе "? Нічога, прыйдзе час над злачыннай бандай, якая тварыць насілле і беззаконне, распальвае варожасць і нянавісць, якая раздзяліла людзей на сваіх і на купленых Захадам атмарозкаў і т.д., будуць судзіць адкрытым Судом, з паказам па ТВ, каб усе бачылі гэтых недалюдзей, чулі і ведалі іх прозвішчы.
10
Стальной/адказаць/10.02.2023
По фото сразу видно что она за всё хорошее против всего плохого. Таким в Европу надо перебираться.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп
 2
Падазраваныя ў нападзе на Волкава — грамадзяне Польшчы
 2
Падлеткі з Беларусі і Украіны разбурылі пчальнік Музея каралеўскага палаца ў Варшаве
 20
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 93
Украінскі ўладальнік нацыяналізаванага завода ў Светлагорску спрабаваў атрымаў кампенсацыю — але не ад Беларусі
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера