Знайсці
08.02.2023 / 19:353РусŁacБел

Microsoft паказаў новы пошукавік. Хоча змяніць наша ўяўленне пра інтэрнэт

7 лютага кампанія Microsoft прэзентавала перазапуск сваёй пошукавай сістэмы Bing. Атрымаўся сэрвіс, які можа змяніць тое, як мы ўсе карыстаемся інтэрнэтам.

Цяпер Bing працуе пры дапамозе нейрасеткі, створанай кампаніяй OpenAI — распрацоўшчыкамі нашумелай нейрасеткі ChatGPT. Гэта дазволіць пошукавіку не толькі знаходзіць інфармацыю па тэме, але і атрымліваць нашмат больш дакладную інфармацыю, піша techcrunch.com.

Як гэта працуе? Паводле супрацоўніка Microsoft Юсуфа Мехдзі, звычайныя пошукавікі добра знаходзяць інфармацыю і базавыя факты, але яны не справяцца з больш складаным запытам накшталт «Парэкамендуйце мне маршрут на 5 дзён па Мехіка» — пры гэтым запыты такога тыпу складаюць палову ўсіх зваротаў да пошукавікаў. Але ў выпадку з Bing, абяцаюць распрацоўшчыкі, нейрасетка адрэагуе на такі запыт і спасылкамі па тэме, і асэнсаванай інструкцыяй. Пакуль што, каб цалкам ацаніць Bing, трэба запісвацца ў ліст чакання, але тут вы можаце паглядзець прыклады таго, як праграма рэагуе на запыты.

Калі ж карыстальнікі будуць задаваць менш канкрэтныя пытанні, Bing будзе задаваць ім дадатковыя пытанні і спрабаваць такім чынам выйсці на правільны адказ. Пошукавік ад Microsoft мацнейшы і больш распрацаваны, чым ChatGPT. Напрыклад, калі вас цікавіць маршрут па Мехіка, Bing раскажа вам пра цэны і ўвогуле сканцэнтруецца на свежай інфармацыі, а ў канцы дашле вам гатовы маршрут на электронную пошту. Яшчэ вы можаце заўважыць, што Bing ставіць спасылкі на крыніцы, адкуль бярэ інфармацыю для сваіх інструкцый.

Кіраўнік Microsoft Сацья Надэла мяркуе, што гэтая тэхналогія зменіць «практычна кожную катэгорыю праграмнага забеспячэння», а то і мае патэнцыял змяніць увесь інтэрнэт. На яго думку, любая камунікацыя з камп’ютарам у будучыні будзе праходзіць праз пасярэдніка, і пошук — першая стадыя гэтага.

Нагадаем, што нядаўна свайго канкурэнта ChatGPT прэзентавала карпарацыя Google. Гэта чат-бот Bard, і ён не ўбудаваны ў пошук Google ды яшчэ і спраўляецца не з усімі запытамі. Такім чынам, Google можа адстаць у гонцы нейрасетак.

Пакуль не ясна, што гэта ўсё будзе азначаць для будучыні інтэрнэту і для анлайн-рэкламадаўцаў, якія атрымліваюць грошы за клікі па іх спасылках. Магчыма, такім чынам людзям спатрэбіцца менш клікаў, каб атрымаць належную інфармацыю, і адпаведна рэкламадаўцы будуць атрымліваць менш грошай.

Нейрасетка ChatGPT ужо хутка сутыкнецца з больш прасунутым канкурэнтам

Што такое ChatGPT і чаму да яго ставяцца неадназначна?

Google стварыў нейрасетку MusicLM, якая можа генераваць музыку па апісанні карыстальніка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1
5
Чоткі./адказаць/
08.02.2023
Дробнасофт заўсёды валочыцца ў хвасце прагрэсу. І цяпер будзе таксама.
0
додо/адказаць/
09.02.2023
Чоткі., У іх стаўка на хамячкоў, а не гікаў. А хамячкам ужо сказалі, ў тым ліку ў гэтым артыкуле, што мелкамягкі перамог. Ім гэтага дастаткова :)))
0
Сяргей/адказаць/
16.02.2023
Так, я карыстаюся Bing, і задаволены ім.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031