Знайсці
08.02.2023 / 17:151РусŁacБел

Памёр футбольны трэнер Міхаіл Бас

Усё жыццё трэнера Міхаіла Баса, які памёр на 76-м годзе жыцця, было звязана з магілёўскім футболам, найбольшых поспехаў ён дабіўся з камандай «Тарпеда», якая пад ягоным кіраўніцтвам у 1990-я гады гуляла ў Вышэйшай лізе, паведамляе Tribuna.

Трэніраваў магілёўскі клуб «Тарпеда» Міхаіл Бас з канца 1970-х, калі каманда гуляла ў чэмпіянаце БССР. Уласна кажучы, ён каманду і стварыў. Пад яго кіраўніцтвам яна стала чэмпіёнам БССР, два разы брала срэбраныя медалі і адзін раз бронзавыя.

У 1992 годзе магілёўскае «Тарпеда» стартавала ў элітнай лізе першага чэмпіянату незалежнай Беларусі і не пакідала яе дзевяць гадоў. Вылецела з Вышэйшай лігі каманда «Тарпеда-Кадзіна» толькі ў 2000 годзе і неўзабаве спыніла сваё існаванне. Увесь гэты час кіраваў камандай Міхаіл Бас. Самы паспяховы сезон быў у 1995 годзе, калі «Тарпеда» дайшло да фінала Кубка Беларусі. 

Пад кіраўніцтвам Баса ў складзе магілёўскага «Тарпеда» раскрыліся такія вядомыя футбалісты, як Сяргей Гарлуковіч, Аляксандр Сяднёў, Вячаслаў Герашчанка і Віталь Ланько. Тут завяршалі свае кар'еры Ігар Крывушэнка, Алег Кубараў, Андрэй Скарабагацька, Сяргей Ясінскі, Эдуард Балтрушэвіч і Аляксандр Рабаконь. Большасць з названых футбалістаў пасля стала паспяховымі трэнерамі. 

Пасля заканчэння трэнерскай кар'еры Міхаіл Бас працаваў дырэктарам спартыўнага клуба «Тарпеда» ў Магілёве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
08.02.2023
Какое чудесное фото!Земля пухом славному беларусу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера