У Мінздароўя расказалі, колькі чалавек вакцынавалася ад кавіду, а колькі зрабіла бустар
У Беларусі па стане на 8 лютага больш за 6 572 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19. Больш за 6 674 000 атрымалі адну дозу вакцыны, паведамляе Мінздароўя.
Прайшлі поўны курс вакцынацыі:
у Брэсцкай вобласці больш за 906,6 тыс. чалавек,
у Віцебскай вобласці больш за 805,2 тыс.,
у Гомельскай вобласці больш за 996,3 тыс.,
у Гродзенскай вобласці больш за 706,1 тыс.,
у Магілёўскай вобласці больш за 700,5 тыс.,
у Мінску больш за 1,32 млн,
у Мінскай вобласці больш за 1 млн.
Адну дозу вакцыны атрымала больш за 256,1 тыс. дзяцей 5—17 гадоў, з іх больш за 242,4 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 72,1% агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплены 71% насельніцтва. Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя насельніцтва: ахоп складае 87,4%, паведамляе Мінздароўя.
Варта зазначыць, што з ліпеня Мінздароўя не падае інфармацыі пра хворых на кавід у краіне.





