Знайсці
08.02.2023 / 14:39РусŁacБел

У Вільні пройдзе беларускі паэтычны фестываль «Вершы на асфальце»

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 10—12 лютага ў Вільні. У праграме фестывалю, які пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, апроч уласна паэтычных чытанняў, — абвяшчэнне лаўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі «Паэты планеты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.

Першы дзень 10 лютага (пятніца), 18:30

Літоўскі Дом пісьменніка (K. Sirvydo g. 6)

— Адкрыццё фестывалю
— Цырымонія абвяшчэння лаўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова
— Міжнародныя паэтычныя чытанні (Беларусь, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя)
— Спевы гурта «Беларускі цуд»

11 лютага (субота), 13:00

Бар-клуб Paviljonas (Pylimo g. 21)

13:00-13:45

— Круглы стол — прэзентацыя праекта аўдыякніг «Кнігі без літар». Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fundacja Kamunikat.org.

13:50-15:30

— Юбілейная імпрэза серыі «Паэты планеты» з нагоды 100-га выпуску і прэзентацыя навінак (2020—2023). Сусветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У межах імпрэзы — прэзентацыя «Выбранага» Міхася Стральцова.

15:30-16:00

— Нобель для Беларусі. Прэзентацыя кнігі «Алесь» пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Таццяна Нядбай.

16:10-18:00

— «З’явіцца новы»: 10 паэтычных кніг 2022—2023 гадоў (выступы-прэзентацыі Альгерда Бахарэвіча («Вершы»), Насты Кудасавай («Побач», «Я працягваю»), Марыі Мартысевіч («Водападзел»), Дзмітрыя Строцава («Улей»), Віктара Сямашкі («Аўтар мае рацыю заўжды»), Юлі Цімафеевай («Воўчыя ягады», «Мінск. Горад, якога мне не стае», «Motherfield»), Ганны Янкута («Канстытуцыя»).

18:10-19:00

— Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове «Baltaі — Raudonaі — Baltaі» (мадэрацыя — Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).

19:00-22:00

— Ноч паэзіі (мадэратар Андрэй Хадановіч; Андранік Антанян, Алесь Аркуш, Альгерд Бахарэвіч, Сабіна Брыло, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Дзмітры Плакс, Дзмітры Строцаў, Андрэй Сцепанюк, Віктар Сямашка, Сяргей Сыс, Юля Цімафеева).

12 лютага (нядзеля), 18:00

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні (Vilniaus gatve 20)

— Андрэй Хадановіч. Greatest Hits: паэзія, пераклады, музыка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера