Знайсці
08.02.2023 / 14:12РусŁacБел

Раман «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча выйшаў у фармаце аўдыякнігі

Выйшаў раман Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» у фармаце аўдыякнігі ў агучванні Леаніда Дзеркача — паведамляюць audiobooks.by.

Адзін з ранніх раманаў класіка беларускай літаратуры быў скончаны ў 1962 годзе і меўся выйсці асобным выданнем у 1982. Але здараецца абсурдная неспадзяванка: памірае першы сакратар кампартыі Леанід Брэжнеў, і кніга пад назвай «Леаніды не вернуцца на Зямлю» падаецца цэнзарам крамольнай. Менавіта таму савецкаму чытачу раман быў вядомы выключна як «Нельга забыць» — назва, прыдуманая ў апошні момант, каб абысці цэнзуру.

…Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава, і пакахаў яе. Пакручастыя сцяжынкі Кліё зводзяць чарговы раз нашчадкаў лютых ворагаў, якія змагаліся не на жыццё, але на смерць. Каханне нашчадкаў захіляе нянавісць мінуўшчыны і дае надзею на лепшую будучыню.

Паслухаць аўдыякнігу можна тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера