Знайсці
08.02.2023 / 11:02РусŁacБел

У Гродзенскім раёне мужчына скраў у царкве званы. Але прадаваць іх не збіраўся

Усё адбылося яшчэ вясной мінулага года. Падрабязнасці гісторыі расказвае гродзенская міліцыя.

У 29-гадовага жыхара мястэчка Сапоцкін не задаліся адносіны з новым настаяцелем мясцовага храма. Мужчына з самага дзяцінства прыходзіў у царкву і дапамагаў па гаспадарчых пытаннях. І ўсё было добра, пакуль туды не прыйшоў іншы святар. Менавіта гэты факт і прывёў да крадзяжу.

Мужчына ведаў, што ў царкве маюцца партатыўныя званы, а вось новы настаяцель не ведаў. Іх раней набылі на ахвяраванні вернікаў і даставалі толькі падчас свят. Менавіта людзі заўважылі прапажу званоў і ў пачатку 2023 года паведамілі ў міліцыю.

Аказалася, што памочнік храма назло новаму настаяцелю перанёс іх да сябе ў хлеў. Дарэчы, адзін са званоў выраблены з бронзы і важыць амаль восем кілаграмаў, а агульны ўрон склаў 1000 рублёў.

Мужчына не змог патлумачыць, што хацеў зрабіць з царкоўнымі атрыбутамі, аднак прадаваць іх дакладна не збіраўся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930