Знайсці
08.02.2023 / 10:327РусŁacБел

Расійскі спадарожнік быў знішчаны на арбіце па невядомых прычынах — утварылася воблака абломкаў

Расійскі спадарожнік «Космас-2499» быў знішчаны на арбіце ў ноч на 3 студзеня, паведамляе 18-я эскадрылля касмічнай абароны (18 SDS) Касмічных сіл ЗША, якая адсочвае рух штучных аб'ектаў на арбіце. Прычына здарэння не ўстаноўлена.

Касмічнае смецце на арбіце. Фота: ESA 

З-за распаду спадарожніка ўтварылася, прынамсі, 85 абломкаў, якія можна адсачыць. Гэта воблака касмічнага смецця круціцца на вышыні 1169 кіламетраў над Зямлёй. З-за памераў воблака на яго знішчэнне атмасферным ціскам спатрэбіцца больш за стагоддзе.

Спадарожнік быў запушчаны на арбіту Зямлі ў маі 2014 года ракетай-носьбітам «Рокат» з трыма вайсковымі спадарожнікамі сувязі «Крыніца».

Як піша Space.com, даследчыкі мяркуюць, што спадарожнікі «Космас-2499» і «Космас-2491» мелі тэхналогію для пераследу і вываду з ладу іншых спадарожнікаў. У Раскосмасе сцвярджалі, што спадарожнікі створаны нібыта для мірных мэтаў.

Па даных Еўрапейскага касмічнага агенцтва, на гэты момант на арбіце маецца каля 36 500 абломкаў касмічнага смецця памерам не менш за 10 сантыметраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.02.2023
Ды зноў пакурыў там хтось у непаложаным месцы.
4
Максим Дизайнер/адказаць/
08.02.2023
Jahor

Это как багаж, который прямо на камеру на вокзале спер вор, и которого вы всем онлайнером отмазывали, обвиняя милицию?Ну, просто эталонная памяркоунасць я вам скажу!
0
Снид/адказаць/
09.02.2023
явная лажа, никто не стал бы намеренно создавать облако обломков даже с целью усадить рф в лужу
кроме каких-нибудь луддитов или адептов плоской земли, но они не умеют))

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера